Фільм беларускай рэжысёркі атрымаў прэмію «Ніка»

«Крышталь» беларускай рэжысёркі Дар'і Жук атрымаў прэмію «Ніка». Пра гэта ў сваім акаўнце ў фэйсбуку паведаміла галоўная актрыса фільма Аліна Насібуліна.

minsknews.by

minsknews.by

Дэбютная праца Дар'і Жук абышла чатыры карціны шорт-ліста намінацыі і была прызнана лепшым рускамоўным дэбютам года — «Лепшым фільмам краін СНД, Грузіі і Балтыі».
Нагадаем, фільм «Крышталь» быў першым за 20 гадоў, які Беларусь вылучала на «Оскар». Нажаль, стужка не трапіла ў шорт-ліст фестываля ў катэгорыі «Лепшы замежны фільм». Але Дар'я Жук выйграла з гэтым фільмам некалькі прэстыжных узнагарод (Адэскі фестываль, «Акно ў Еўропу») і паўдзельнічала ў дзесятцы важных фестываляў (Карлавы Вары, Лондан).

Працу беларускі называюць прарывам года, пра фільм пісалі вядучыя амерыканскія, французскія, расійскія СМІ.
Што важна, Дар'я Жук зрабіла карціну без студыйнай падтрымкі і сродкаў Міністэрства культуры. І атрымалася, на думку крытыкаў, што «Крышталь» — гэта як раз той выпадак, калі за сваё не сорамна.
tut.by