Генадзь Федыніч затрыманы ў сваёй кватэры

Яго абвінавацілі ў тым, што ён знаходзіцца ў нецвярозым стане.

fedynich_1.jpg


– Я цвярозы і не парушаў умоваў "хатняй хіміі", — паспеў Федыніч паведаміць рэдакцыі praca-by.info падчас затрымання.
На дадзены момант сувязі з ім няма, дзе ён знаходзіцца невядома.
Згодна з умовамі "хатняй хіміі", Генадзь Федыніч не можа знаходзіцца па-за домам пасля 19.00 у будні і не мае права пакідаць кватэру ў выходныя. Яму таксама забаронена ўжываць алкаголь. Прыйсці да яго супрацоўнікі міліцыі могуць у любы час дня і ночы.
Паводле praca-by,info