Пасля збіцця нацгвардзейцаў у інгушэй пачалі адбіраць зброю
27 сакавіка адбылася беспаспяховая спроба разагнаць мітынг у Магасе,
сталіцы Інгушэціі. Пратэстоўцы адціснулі і збілі паліцыянтаў. Зараз
паступаюць паведмленні аб тым, што ў мясцовага насельніцтва адбіраюць
зброю.
Расгвардыя заявіла аб правядзенні ў Інгушэціі "планавай праверкі" ўмоваў захоўвання зброі пасля таго як адразу некалькі крыніц паведамілі аб паліцэйскіх рэйдах па адабранню зброі ў насельніцтва.
Пра рэйды ў Назрані, у прыватнасці, распавёў "Дажджу" старшыня савета тэйпаў інгушскага народу Малсаг Ужахаў, былы прэс-сакратар кіраўніка Інгушэціі і мясцовы тэлеграм-канал ФортангаORG.
Згодна з заявай Расгвардыі, праверка датычная 50 чалавек, у якіх пратэрмінаваныя дазволы.
Напрыканцы сакавіка ў Інгушэціі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць зменаў у мясцовы закон аб рэферэндуме і з патрабаваннем адстаўкі кіраўніцтва рэспублікі. Адна са спробаў разагнаць мітынг скончылася тым. што сілавікоў збілі мітынгоўцы. Адзін з мясцовых атрадаў ППС, які адмовіўся разганяць мітынг, быў расфарміраваны.
Паводле meduza.io