ЕС ухваліў адключэнне ад SWIFT трох беларускіх банкаў
ЕС ухваліў адключэнне ад SWIFT трох беларускіх банкаў, паведамляе AFP, не згадваючы назвы банкаў.

Раней называліся тры банкі, якія трапяць пад санкцыі — «Белаграпрамбанк», банк «Дабрабыт» і беларускі «Банк развіцця».
Таксама краіны ЕС узгаднілі ўзмацненне жорсткасці санкцый у дачыненні да Расіі. Новыя абмежаванні закрануць марскі сектар, а таксама «алігархаў і адказных асоб, якія ўдзельнічаюць у расійскай агрэсіі супраць Украіны», піша АФН.