Стала вядома, якія тры беларускія банкі адключаць ад SWIFT
Еўрапейская камісія падрыхтавала новы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі ў сувязі з уварваннем ва Украіну. Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Свабоды» ў Брусэлі Рыкард Юзвяк.
![img2_2.jpg img2_2.jpg](/img/v1/images/img2_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ён называе тры банкі, якія трапяць пад санкцыі — «Белаграпрамбанк», банк «Дабрабыт» і беларускі «Банк развіцця».
Санкцыі закрыюць тром беларускім банкам доступ да сістэмы
SWIFT, паведамляе беларускае радыё, прызнанае ў Беларусі «экстрэмісцкім». Таксама ЕС плануе дадаць у свой «чорны спіс» некалькіх алігархаў і
расійскіх дэпутатаў.
Новы пакет санкцый таксама прадугледжвае забарону на экспарт марскіх тэхналогій з ЕС у Расію і дае рэкамэндацыі па маніторынгу крыптавалют, каб пазбегнуць іх выкарыстаныня для абыходу санкцый ЕС, паведамляе «Reuters».