Беларусі забаранілі экспартаваць прадукцыю дрэваапрацоўкі
Рашэнне набудзе моц 14 сакавіка.

8 сакавіка 2022 года Міжнародная рада дырэктараў FSC (міжнародная арганізацыя, якая адказвае за выкананне стандартаў у кіраванні лясамі) прыняла рашэнне прыпыніць сертыфікацыю на экспарт прадукцыі дрэваапрацоўкі і лясной гаспадаркі Беларусі і Расіі. Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі.
Рашэнне
набывае моц з 14 сакавіка. Падставай для прыняцця гэтага рашэння сталі
агрэсія Расіі і Беларусі ў дачыненні да Украіны, а таксама рэпрэсіі ў дачыненні да работнікаў гэтай сферы ў Беларусі, адзначае беларускае радые, прызнанае беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім».
Выдача
сертыфікатаў можа быць адноўлена, як толькі абставіны ў Беларусі дазволяць
праводзіць аб’ектыўную і бесстароннюю ацэнку сітуацыі без шкоды для бяспекі
ўцягнутых асоб і спынення агрэсіі ў дачыненні да Украіны.
Прадукцыя дрэваапрацоўкі — адна з ключавых для беларускага экспарту. Напрыклад, за мінулы год Беларусь экспартавала драўніны і вырабаў з яе на 2,3 мільярды долараў, паводле падлікаў Белстата.