«Shell» і «British Petroleum» адмаўляюцца ад расійскіх нафты і газу
Гіганты індустрыі разрываюць сувязі з краінай-агрэсарам.
Кампанія «Shell» адмаўляецца ад расійскіх нафты і газу,
паведамляе яе прэс-служба. Першым крокам у гэтым напрамку называецца
неадкладнае спыненне ўсіх спотавых закупак расійскай нафты.
Акрамя таго, «Shell» зачыніць свае АЗС, вытворчасць авіяцыйнага
паліва і змазачных матэрыялаў у Расіі.
Таксама ў кампаніі назвалі «няправільнай» закупку
партыі расійскай нафты на мінулым тыдні.
Як піша «Bloomberg», следам за «Shell» падпісанне новых дамоваў на куплю расійскіх нафты і газу спыніць брытанская кампанія «British Petroleum».
Паводле «Еўрарадыё».