Вользе Брыцікавай прысудзілі 15 сутак за антываенны надпіс на куртцы
Жанчыну затрымалі 27 лютага.
Старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтана» Вольгу
Брыцікаву асудзілі на 15 сутак арышту, абвінаваціўшы ў незаконным пікетаванні.
Суд над ёй адбыўся 3 сакавіка, пішуць «Народныя навіны Віцебска».
Жанчыну затрымалі 27 лютага на выбарчым участку. Брыцікава
прыйшла на галасаванне ў куртцы з надпісам «Не — вайне». Гэта і стала
падставай для затрымання і складання пратакола паводле артыкула 24.23 КаАП.
Паводле звестак МУС, па ўсёй Беларусі на антываенных акцыях 27 лютага было затрымана каля 800 чалавек.