Японія ўвяла новыя санкцыі супраць беларускіх уладаў. У спісе сыны Лукашэнкі
Хто яшчэ ў спісе? Людзі і прадпрыемствы.
Японія ўвяла новыя санкцыі супраць Расіі і Беларусі праз уварванне РФ ва Украіну.
Актывы якія трапілі пад новыя абмежаванні фізічных і
юрыдычных асоб замарожваюцца. Акрамя таго, забараняюцца пастаўкі тавараў
падвойнага прызначэння ў Беларусь і экспарт у адрас Мінабароны Беларусі і «Інтэграла».
Ад Беларусі ў санкцыйны спіс уключаныя:
Віктар Лукашэнка,
Дзмітрый Лукашэнка,
Наталля Качанава,
Наталля Эйсмант,
Іван Кубракоў,
Дзмітрый Гара,
Андрэй Швед,
Алег Гайдукевіч,
Аляксей Алексін,
Мікалай Варабей,
Аляксандр Шатроў,
Аляксандр Зайцаў,
«Белтэхэкспарт»,
Synesis Group,
«Агат — электрамеханічны завод»,
«140-ы рамонтны завод»,
«Белшына»,
Dana Holdings/Dana Astra,
Sohra Group,
«Брэміна Груп»,
«Новая нафтавая кампанія»,
«Гродна Азот».
Персанальныя санкцыі Японія таксама ўвяла супраць прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрыя Козака, Аляксея Громава і Сяргея Кірыенкі, кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, алігархаў Барыса Ротэнберга і Алішэра Усманава, прапагандыста Уладзіміра Салаўёва.
Паводле «Салідарнасці».