У Брэсце затрымалі мужчыну, які хацеў ускласці кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку
Міліцыянты забралі актывіста Алега Вялава.
![maxresdefault_120.jpg maxresdefault_120.jpg](/img/v1/images/maxresdefault_120.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пры спробе падыйсці да помніка Тарасу Шаўчэнку ў Брэсце затрымалі актывіста Алега
Вялава.
Каля помніка было заўважана больш за 6 міліцэйскіх аўто, бачна мінімум 10
чалавек у форме, паведамляюць праваабаронцы.
Нагадаем, напярэдадні дня нараджэння ўкраінскага класіка каля помніка, які стаіць на аднайменным бульвары, меў адбыцца мітынг, ён быў папярэдне дазволены. Але міліцыя не пускала людзей да помніка.