Цэны на паліва ў Беларусі ў чарговы раз вырастуць. І зноў на 2 капейкі
«Белнафтахім» павышае цэны на аўтамабільнае паліва з 9 сакавіка. Павышэнне складзе 2 капейкі. Раней цана на бензін і дызель расла на 1 капейку.

Літр бензіну АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 2,04 рубля,
АІ-95-К5-Еўра — 2,14 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 2,36 рубля, ДП — 2,14 рубля.
Паводле reform.news.