McDonald's таксама сыходзіць з Расіі
McDonald's закрывае ўсе свае 850 рэстаранаў у Расіі. Пакуль абвешчана, што гэта «часова»

Фота ria.ru
З-за вайны ва Украіне McDonald's закрывае ўсе свае 850 рэстаранаў у Расіі. Кампанія пры гэтым працягне плаціць заробкі сваім расійскім супрацоўнікам — а іх усяго каля 62 тысяч, паведамляе Bloomberg.