Выведка ЗША лічыць заяву Пуціна пра ядзерную зброю «дзіўнай»
У выведцы ЗША назвалі заяву Пуціна аб ядзернай праграме «вельмі дзіўнай і незвычайнай». І лічаць, што яна задуманая як «застрашванне».

Дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША Аўрыл Хэйнс заявіла заканадаўцам, што заява прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб павышэнні ўзроўню гатоўнасці сваіх ядзерных сіл, была "вельмі незвычайнай". Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на CNN.
Аўрыл Хэйнс адзначыла, што гэтую заяву лепш разумець як папярэджанне, а не як непасрэдную пагрозу Злучаным Штатам.
"Мы, відавочна, вельмі сур'ёзна ставімся да таго, што ён сігналізуе такім чынам. Але мы думаем, што ён эфектыўна сігналізуе, што спрабуе ўтрымаць NАТО ад ўмяшання ў канфлікт ва Украіне. Гэта была яго галоўная мэта", — сказала Хэйнс ў Камітэце Палаты прадстаўнікоў па выведцы.
Яна дадала, што заява Расіі аб пераводзе расійскіх стратэгічных сілаў у "статус асаблівай баявой гатоўнасці" не адносіцца да тэхнічнага тэрміна — "як яго разумеюць у іх сістэме".
Выведвальная супольнасць уважліва адсочвала любыя стратэгічныя дзеянні Расіі, але на даным этапе не бачыць нічога, што паказвала б на тое, што Пуцін робіць нешта адрознае ад таго, што яны бачылі раней.