У Жытомірскай вобласці Украіны арыштавалі актывы яшчэ аднаго беларускага прадпрыемства

У Жытомірскай вобласці Украіны па матэрыялах СБУ арыштавалі актывы беларускага і расійскага прадпрыемстваў на агульную суму больш за 30 млн грн (каля мільёна долараў па афіцыйным курсе). Сцвярджаецца, што за ім стаялі «прадстаўнікі крамлёўскіх бізнес-структур», якія «ўдзельнічалі ў фінансаванні паўнамаштабнай агрэсіі РФ супраць Украіны».

1200_0_1640250905_7972.jpg


СБУ ўдакладняе, што згаданыя прадпрыемствы працавалі ў здабываючай і камнеапрацоўчай галінах: «Выкарыстоўваючы ўкраінскія нетры, яны зараблялі для акупантаў мільённыя прыбыткі на продажы і экспарце сыравіны і гатовай прадукцыі». Арышт накладзены на больш за 40 адзінак спецтэхнікі і цеплавозаў, а таксама «на цэласны маёмасны комплекс беларускай кампаніі», піша Еўрарадыё.

Пасля пачатку расійскай агрэсіі Украіна арыштавала маёмасць Беларусі і Расіі на 1 мільярд долараў. Нядаўна былі арыштаваны актывы беларускай паліўнай кампаніі і прадпрыемства, якое займалася здабычай нафты і прыроднага газу.

У Мінску ўжо прызналі «істотныя страты для эканомікі».