Балетмайстар — Пуціну: «Вашаму рускаму свету не бываць»
Балетмайстар Міхаіл Барышнікаў напісаў адкрыты ліст Уладзіміру Пуціну.
Міхаіл Барышнікаў напісаў адкрыты ліст Уладзіміру Пуціну ў адказ на блакаванне сайта арганізацыі "Сапраўдная Расія", сузаснавальнікам якой ён з'яўляецца.
"Вашаму рускаму свету — свету страху, свету, які спальвае падручнікі ўкраінскай мовы, не бываць, пакуль ёсць мы, прышчэпленыя ў дзяцінстве ад гэтай чумы. Нашаму ж свеце быць — нягледзячы на ўсе вашы блакіроўкі. Мы ведаем, як захаваць каштоўнасці нашага рускага свету. А ваш свет, калі не прачнецца, памрэ ад сваіх страхаў", — напісаў артыст расійскаму прэзідэнту.
Раскамнагляд заблакаваў сайт "Сапраўднай Расіі" 24 траўня. Да гэтага часу арганізацыя паспела сабраць больш за мільён фунтаў стэрлінгаў на дапамогу ўкраінскім уцекачам.
Паводле "Медузы", www.kasparov.ru