Беларусь кажа “так” уключэнню дзяцей з аўтызмам у грамадства
Беларусь упершыню далучыцца да Сусветнага дня інфармавання аб праблеме аўтызма. Адбудзецца гэта 2 красавіка. Тры мерапрыемствы — фотапраект “Я магу!...”, лёгкаатлетычны забег разам з асаблівымі дзецьмі і замена падсветак на сіні колер будынкамі Мінска— аб’яднаюць, каб прыцягнуць грамадства да абгрунтавання праблематыкі аўтызма. Арганізатарамі мерапрыемтсваў выступілі мабільны аператар Velcom і грамадскія арганізацыі — “Крылы Анёлаў” і “Дзеці. Аўтызм. Бацькі”.
Фота прэс-службы Velcom
Усяго ў Беларусі налічваюць каля 10000 дзетак з аўтызмам. І толькі каля 90% з іх можа атрымліваць адукацыю ў навучальных установах. На прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню інфармавання аб праблеме аўтызма, былі разгледзены метады інклюзіі, або ўключэння беларускіх дзяцей у грамадства.
Прадстаўнік ЮНІСЭФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар выказаўся досыць катэгарычна аб праблеме непрняцця дзяцей грамадствам: “Колькі можна задаваць пытанне, накшталт “Ці магчыма рабіць інклюзію?”. Трэба пытаць: “ЯК яе рабіць?” Інклюзія — гэта не выбар, але выйсце!”
Па словах прадстаўніка ЮНІСЭФ у Беларусі, у краінах, дзе дзеці з аўтызмам вучацца ў класах са звычайнымі дзецьмі, ён нідзе не бачыў, каб нехта са школьнікаў сказаў: ”Мы не хочам прымаць такіх дзяцей”. “Аўтысты — гэта звычайныя дзеці толькі са сваімі асаблівасцямі. І пра гэта варта ведаць усім нам”, — падкрэсліў Рашэд Мустафа.
У межах Сусветнага інфармайцыйнага дня аб праблеме аўтызма будзе праведзены таскама і прабег, які праводзіць арганізацыя “Крылы Анёлаў”. Крылы — гэта спратсмены, якія вязуць у вазочкакх Анёлаў — дзетак з інваліднасцю. Зміцер Цімашкоў, дырэктар спартыўнай каманды “Крылы Анёлаў” выказаўся наступным чынам: “Мы не плануем займацца інклюзіяй — мы займаемся ёй зараз. Дзеці з інваліднасцю маюць не вельмі прыемны выгляд, чым адшутрхоўваюць нават дарослых у нашым грамадстве. “Крылы анёлаў” пераадольваюць страх менавіта дзякуючы спорту. Дзеці з інвалінасцю — не абуза, але мэта. 2 красавіка будзе інклюзіўны прабег, дзе 15 крылаў панясуць сваіх Анёлаў напрацягу трох кілметраў. У нашай камандзе ёсць дзіцё з аўтызмам, які да спаборніцтваў ніколі не бегаў. Зараз ён спакойна ходзіць на трэнероўкі. Пры тым, хлопчык не толькі бегае, але і спакойна практыкуе нырае ў проруб”.
Мінск плануе памянць начную падсветку на сіні колер спрычыніўшыся такім чынам да сусветнай акцыі “Запалі сінім”. На адзін дзень падсветка крупных сталічных будынкаў стане сіняй — у знак увагі да праблемы аўтызма і салідарнасці з такімі людзьмі. Спрычыніцца да гэтай акцыі і камапнія “Velcom ”. Пра мэты кампаніі распавёў кіраўнік аддзелу карпаратыўных камунікацый Вячаслаў Смірноў: “На жаль, мы не можам унесці пэўную суму і тым самым вылекаваць дзетак з аўтызмам. За нашай спінай нас упікаюць гэтай акцыяй, маўляў, што карыснага такім ходам мы можам зрабіць дзеткам з аўтызмам? Але такім чынам мы можам аб’ядноўвацца. А гэта і ёсць пачатак інклюзіі”.
У межах сусветнага дня інфармавання аб праблемах аўтызма беларусы змогуць пабачыць і фотапраект “Я магу!” Гэта ўжо трэці фотапраект за апошні год. У ім прадстаўлены фотаздымкі дванаццаці дзетак з аўтызмам. Фотаздымкі раскрываюць мары дзяцей. Нехта на іх рэжысёр, нехта — акцёр, нехта — лекар… Кожны фотаздымак — гісторыя дзяцяці, які не можа пакуль поўнасцю быць уключаным у нашае грамадства праз недастатковую сацыялізацыю і непадрыхтаваную для яго сістэму адукацыі.
Пасля прэзентацыі фотапраекта ў офісе кампаніі “Velcom” выстава пераедзе ў гандлёва-забаўляльны цэнтр “Тытан”.