Будапешт заявіў, што Пуцін не папярэджваў Венгрыю аб вайне

Венгрыя назвала "фэйкавымі навінамі" сцвярджэнне сакратара РНБА Аляксея Данілава аб тым, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін папярэдзіў Будапешт аб намеры ўварвацца ва Украіну.

venhryja.jpg

Пра гэта напісаў у Twitter прэс-сакратар венгерскага прэм'ера Золтан Ковач, піша "Еўрапейская праўда".

"Адказ на фэйкавыя навіны: 3 красавіка венгры вырашылі, што Венгрыя не будзе пастаўляць зброю ва Украіну. Хоць мы разумеем, што Украіна не вітае наша рашэнне, распаўсюджванне фэйкавых навін і складанне хлусні не зменіць нашай пазіцыі", — напісаў Ковач.

 

Венгрыя прагаласавала за ўсе пакеты санкцый ЕС, накладзеныя на Расію пасля ўварвання, але выступала супраць санкцыяў, накіраваных на імпарт энерганосьбітаў. Аднак у апошнія дні Будапешт, верагодна, змякчыў сваю пазіцыю, і чакаецца, што ЕС неўзабаве абвесціць нафтавае эмбарга.



Зрэшты, Будапешт таксама заявіў, што гатовы выканаць патрабаванні Масквы аб аплаце ў рублях за экспарт газу.

А яшчэ раней Будапешт заявіў, што накладзе вета на любы еўрапейская прапановы, якія прывядуць да абмежавання імпарту энерганосьбітаў з Расіі. Пасля гэтага СМІ паведамілі, што Еўрапейская камісія можа зрабіць выключэнне і вызваліць Венгрыю і Славакію ад эмбарга на куплю расійскай нафты.