У Кіеве заявілі, што Венгрыя ведала аб нападзе на Украіну і нават прэтэндавала на частку яе тэрыторыі

Венгрыя ведала пра напад на Украіну, заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Украіны Аляксей Данілаў у эфіры тэлемарафона #UAразом.

ap18261511869685_e1649067627517.jpg

— Венгрыя адкрыта заяўляе аб сваім супрацоўніцтве з Расійскай Федэрацыяй. Больш таго, яна была загадзя папярэджаная Пуціным аб тым, што будзе напад на нашу краіну. Вы бачылі яе пазіцыю, — паведаміў Данілаў.

Ён таксама дадаў, што ў Венгрыі меліся планы на частку тэрыторыі Украіны.

Нагадаем, што ў пачатку красавіка ў інтэрв'ю нямецкаму Bild Уладзімір Зяленскі распавёў, што адзін з вядучых еўрапейскіх палітыкаў хацеў убачыць доказы праўдзівасці злачынстваў у Бучы, сведчанні таго, што ваенныя злачынствы не былі інсцэнаваныя.

Пазней украінскія СМІ паведамілі, што гаворка верагодна ідзе пра прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана (на фота з Пуціным).

Пра заяву Аляксея Данілава піша беларускі гісторык Аляксандр Фрыдман, які жыве ў Германіі:

— Той факт, што гэтыя абвінавачванні былі агучаны менавіта сёння, не здзіўляе: у ЕС абмяркоўваюць эмбарга на расійскую нафту, а Беларусь на дадзены момант блакуе дадзенае рашэнне. Заява Данілава толькі ўзмоцніць і без таго велізарны ціск на Венгрыю.

Паводле «Салідарнасці».