Працяг антысеміцкага скандала: МЗС Расіі абвінаваціла Ізраіль у падтрымцы... «неанацызму» ва Украіне

Набыў працяг антысеміцкі скандал, які выклікала інтэрв'ю кіраўніка расійскага МЗС Сяргей Лаўрова італьянскаму тэлеканалу «Медыясет». Сёння ў твітары Міністэрства замежных спраў РФ абвінаваціла Ізраіль у падтрымцы «неанацысцкага рэжыма ў Кіеве». 

60237.jpg

У інтэрв'ю італьянскім тэлевізійшчыкам Лаўроў заявіў, што габрэйскае паходжанне Уладзіміра Зяленскага аніяк не сведчыць аб тым, што ва Украіне няма нацызму. І ў якасці аргумента прывёў нібыта габрэйскія карані Адольфа Гітлера.

Гэтыя слова выклікалі абурэнне ў Ізраілі, якое было выказана і дыпламатычна, і вербальна.

«Габрэі не забівалі сябе падчас Халакосту. Абвінавачванне саміх габрэяў у антысемітызме — гэта самы ганебны ўзровень расізму ў дачыненні да габрэяў», — сказаў кіраўнік ізраільскага МЗС Яір Лапід.

У адказ на гэта расійскій МЗС апублікаваў у сваім твітары заяву, якая аніяк не будзе садзейнічаць згасанню скандала. Заяву Яіра Лапіда знешнепалітычнае ведамства РФ палічыла антыгістарычнай, а Ізраіль абвінаваціла ў падтрымцы ўкраінскага «неанацызма».

photo_2022_05_03_11_53_59.jpg

«Звярнулі ўвагу на антыгістарычныя заявы кіраўніка МЗС Ізраіля, — гаворыцца ў паведамленні МЗС РФ. — Гэтыя заявы шмат у чым тлумачаць курс цяперашняга ўраду Ізраіля на падтрымку неанацысцкага рэжыму ў Кіеве».