«Канцлагеры, перавыхаванне, стэрылізацыя». Чым пагражаюць прапагандысты РФ праціўнікам літары Z (відэа)

У чарговым прапагандысцкім ток-шоу на расійскім тэлебачанні кінарэжысёр Карэн Шахназараў наўпрост сказаў, што чакае праціўнікаў РФ у вайне.

karen_shahnazarov.jpg

«Праціўнікі літары Z павінны разумець, што, калі яны разлічваюць, што іх пашкадуюць... Не, іх не пашкадуюць. Гэта ўсё па-сур'ёзнаму ўжо. Гэта, у выпадку чаго, канцлагеры, перавыхаванне, стэрылізацыя... Гэта ўсё вельмі сур'ёзна», — сказаў Шахназараў.