Каб знайсці таго, хто паставіў жоўта-блакітныя лампадкі, у Бабруйску правялі аперацыю ў духу Шэрлака Холмса
Бабруйчаніна арыштавалі за блакітна-жоўтыя лампадкі каля помніка ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій. Яго ідэнтыфікавалі па адбітках пальцаў, паведамляюць праваабаронцы.
![photo_2022_10_18_13_19_07.jpg photo_2022_10_18_13_19_07.jpg](/img/v1/images/photo_2022_10_18_13_19_07.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Бабруйску яшчэ 9 верасня быў затрыманы Вячаслаў Букас. Падставай для затрымання сталі дзве блакітныя і дзве жоўтыя лампадкі, якія мужчына запаліў і паставіў каля помніка «Бабруйчанам — ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій».
У пратаколе па арт.
24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) пазначана, што такім чынам Букас «выказваў сваё грамадска-палітычнае меркаванне да Дня незалежнасці
Украіны». Сваю «віну» мужчына прызнаў.
![Звольнілі настаўніцу ў Бабруйску Памятаеце настаўніцу, якую аштрафавалі за жоўта-блакітную стужку ў валасах? Яе звольнілі](/img/v1/images/302286129_5288319467952355_7309855762632089572_n.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Вядома, што міліцыянты правялі дактыласкапічную экспертызу —
на лампадках знайшлі адбіткі пальцаў Вячаслава. Фота з лампадкамі 24 жніўня былі апублікаваны ў телеграм-канале «Б*бруйск Online».
Гэтыя фота знайшлі і ў тэлефоне мужчыны. Таксама быў дапытаны сведка, які распавёў,
што асабіста бачыў, як Букас запальвае лампадкі. У выніку суддзя Алена Гормаш
12 верасня прызнала Букаса вінаватым у «пікетаванні» і арыштавала яго
на 15 сутак.