Прадпрымальнікі супраць закона аб малым і сярэднім бізнесе
Беларускія прадпырмальнікі ўжо сабралі больш за восем тысяч подпісаў з заклікам да кіраўніка дзяржавы не падпісваць прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Закон “Аб развіцці малога і сярэдняга бізнеса. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 8 кастрычніка паведамілі кіраўнікі аргкамітэту па стварэнню грамадскага аб’яднання “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва Віктар Гарбачоў і Мікалай Пахабаў. (На здымку: Мікалай Пахабаў, Уладзімір Някляеў, Віктар Гарбачоў. Фота аўтара)
Беларускія прадпырмальнікі ўжо сабралі больш за восем тысяч подпісаў з заклікам да кіраўніка дзяржавы не падпісваць прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Закон “Аб развіцці малога і сярэдняга бізнеса. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 8 кастрычніка паведамілі кіраўнікі аргкамітэту па стварэнню грамадскага аб’яднання “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва Віктар Гарбачоў і Мікалай Пахабаў.
(На здымку: Мікалай Пахабаў, Уладзімір Някляеў, Віктар Гарбачоў. Фота аўтара)
Па словах Віктара Гарбачова, прадпрымальнікі больш за дзесяцігоддзе жылі па ўказах, дэкрэтах, пастановах, але без наяўнасці дакладнага і зразумелага заканадаўства, а менавіта, без Закона “Аб
падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
“Прадстаўнікі бізнес-супольнасці прапаноўвалі ўладам, у тым ліку і парламенту, розныя распрацоўкі праекта такога закона, аднак чыноўнікі, у тым ліку і парламент без узгаднення з
прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнеса ў двух чытаннях прыняў свой закон, і сёння гэты закон ляжыць на стале ў прэзідэнта, і яму засталося толькі яго падпісаць. Толькі 15 працэнтаў гэтага закона
адпавядаюць сённяшняй рэчаіснасці, усё астатняе – “вада. Таму лепш не спяшацца і перагледзець гэты закон з удзелам эканамістаў, незалежных экспертаў, прадпрымальнікаў, бо
і спецыялісты, і адпаведныя напрацоўкі ёсць, - падкрэсліў Віктар Гарбачоў.
Па словах прадстаўніка малога бізнеса, на ліпеньскай канферэнцыі прадпрымальнікаў, арганізаванай пры непасрэдным удзеле грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!, быў ініцыіраваны
збор подпісаў з заклікам да прэзідэнта не падпісваць згаданы закон. “Зараз у нас на руках 8246 подпісаў, але гэта яшчэ не ўсё, нам зараз падвозяць яшчэ подпісы, таму можна з упэўненасцю
сказаць, што запланаваныя 10 тысяч подпісаў ужо сабраны і мы пастаўленую на канферэнцыі задачу выканалі, - адзначыў лідэр прадпрымальніцкага руху.
“Разам з нашымі сямейнікамі нас сёння мільён чалавек. 235 тысяч прадпрымальнікаў разам з сем’ямі – гэта мільён выбаршчыкаў, і зараз, у перыяд выбарчай кампаніі, мы жорстка
патрабуем, каб закон быў прыпынены, каб ён быў распрацаваны пры нашым непасрэдным удзеле, і ў выпадку невыканання нашых патрабаванняў гэты мільён людзей будзе галасаваць за таго кандыдата, які
разумее праблемы прадпрымальнікаў, - заявіў Віктар Гарбачоў.
На гэта прысутны на прэс-канферэнцыі лідэр грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!, прэтэндэнт на кандыдацкі мандат Уладзімір Някляеў перад камерамі журналістаў падпісаў паперу, у
якой абавязаўся ў выпадку абрання яго прэзідэнтам першым падпісаць менавіта закон аб падтрымцы малога і сярэдняга бізнеса.
Пра тое, што закон павінен быць дапрацаваны, казаў і актывіст прадпрымальніцкага руху Мікалай Пахабаў. “Нявырашанымі застаюцца такія праблемы, як падаткаабкладанне, арэндная плата, права
найму працаўнікоў, ліцэнзаванне. Апроч таго, у закон ужо зараз неабходна прымаць шэраг падзаконных актаў, што будзе мець разрэгуляваны характар праваадносінаў суб’ектаў малога і сярэдняга
бізнеса, таму мы і збіралі гэтыя подпісы, каб сапраўды закон, які ў сённяшнім выглядзе адштурхоўвае прадпрымальнікаў на дваццаць год назад, не набыў сілу, - адзначыў юрыст і
прадпрымальнік.
“Што такое дэмакратычны еўрапейскі закон пра сярэдні і малы бізнэс? – задаўся пытаннем Уладзімір Някляеў. - Гэта значыць, што гэтаму мільёну адразу дадзеныя магчымасці зарабляць
столькі, колькі яны змогуць, і стаць багатымі. А свабода, калі адкінуць усе рамантычныя эпітэты, ёсць заўсёды свабодай матэр’яльнай. Калі ў чалавека ёсць свой дом і ўсё астатняе, тады ён
свабодны і не ўдзельнічае ў гульнях дзяржавы.
Адказваючы на пытанне журналістаў, як ён ставіцца да ідэі кіраўнікоў Цэнтравыбаркама і Белтэлерадыёкампаніі зладзіць тэлевізійныя дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты, Уладзімір Някляеў сказаў:
“Улады пачынаюць гульню з тэледэбатамі, і справа ў тым, што яны хочуць, каб гэтыя тэледэбаты трансліраваліся ў запісы, і мадэрыраваць іх будзе Пракопаў (Юры Пракопаў - паліткаментатар БТ,
вядучы адыёзнай праграмы “У цэнтры ўвагі – Г. К.). Я працаваў на тэлебачанні і ведаю, што такое відэазапіс: галоўны герой відэазапісу – гэта мантаж… Пры
мантажы героя можна зрабіць здраднікам, нават пакідаючы тое, што ён казаў, проста памяняць месцамі рэплікі і адказы на пытанні. Я ўжо абзваніў іншых патэнцыйных кандыдатаў і прапанаваў ім, каб у нас
была агульная канцэпцыя ўдзелу ў гэтых тэледэбатах. З майго меркавання, павінен абавязкова быць жывы эфір. А калі ўсё ж гэта будзе запіс, то ён павінен быць мне паказаны, я павінен падпісаць паперу,
што я згодны, бо я павінен быць упэўнены, што гэты эфір пойдзе мне на карысць, а не на шкоду.
Лідэр кампаніі “Гавары праўду! заклікаў астатніх апазіцыйных прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы пасля рэгістрацыі не распыльваць сілы і выпрацаваць стратэгію сумесных
паводзінаў пад час наступнага этапу выбарчай кампаніі.
І яшчэ адзін момант, да якога ўвагу журналістаў прыцягнуў Віктар Гарбачоў, які з’яўляецца не толькі лідэрам прадпрымальніцкага руху, але і актывістам ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева.
Праз СМІ ён звярнуўся да “старых і маладых ваўкоў, запрапанаваўшы ім пашукаць, хто з іх атачэння займаецца “злівам інфармацыі. “Я афіцыйна заяўляю: ідзе
выбарчая кампанія, я адзін з яе актыўных удзельнікаў, таму папярэджваю, што падчас гэтай кампаніі я не збіраюся скончыць жыццё самагубствам, і ні я, ні мае родныя і блізкія не маем намеру знікнуць
без вестак, - падкрэсліў Віктар Гарбачоў, адзначыўшы, што мае нагоду, каб гэта сказаць.