Прыхаваны працэс браджэння
Першы тыдзень збору подпісаў паказаў гатоўнасць беларусаў да пераменаў. Кіламетровых чэргаў да пікетаў альтэрнатыўных дзейснаму кіраўніку Беларусі кандыдатаў у кандыдаты не назіраецца,
аднак выразнага страху няма. Людзі ўголас выказваюцца за змены ў краіне. І адначасова не вераць, што гэта магчыма.
Па інфармацыі штабоў апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, за першыя 5 дзён працы змаглі сабраць ад 13 да 22 тысяч подпісаў. Ці насамрэч праца вядзецца такімі ўдарнымі тэмпамі, пакажа час, але
актыўнасць некаторых кандыдатаў па меншай меры радуе.
Першы тыдзень збору подпісаў паказаў гатоўнасць беларусаў да пераменаў. Кіламетровых чэргаў да пікетаў альтэрнатыўных дзейснаму кіраўніку Беларусі кандыдатаў у кандыдаты не назіраецца,
аднак выразнага страху няма. Людзі ўголас выказваюцца за змены ў краіне. І адначасова не вераць, што гэта магчыма.
Па інфармацыі штабоў апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, за першыя 5 дзён працы змаглі сабраць ад 13 да 22 тысяч подпісаў. Ці насамрэч праца вядзецца такімі ўдарнымі тэмпамі, пакажа час, але
актыўнасць некаторых кандыдатаў па меншай меры радуе.
У сераду ў Мінску лідэр кампаніі “Гавары праўду, паэт Уладзімір Някляеў на цэнтральным праспекце побач з ГУМам арганізаваў сапраўдны палітычны спектакль. Відовішча з натоўпам
людзей, сцягамі кампаніі, музыкай і спевамі выклікала думкі: ці хутка з’явіцца АМАП, каб разагнаць зарваўшыхся апанентаў рэжыму.
Насамрэч, палітычная кампанія і мусіць быць яркай, відовішчнай, пазітыўнай. За апошнія 16 гадоў ад гэтага эфектыўна адвучылі. Людзі глядзелі на шоў, некаторыя даставалі пашпарты і ставілі подпісы за
Някляева, Раманчука, Саннікава, Кастусёва. Аргументацыя паводзінаў простая: хочацца пераменаў. Але на пытанне: “Ці магчымыя перамены? большасць адказвала —
“не. Вось такі дысананс жаданага і магчымага.
У прыватных размовах некаторыя аналітыкі такі разгул лібералізму патлумачылі тым, што Някляеў — таемны праект кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея, кандыдат для наменклатуры.
Паэт-палітык часам удала грае на струнах душы чыноўнікаў, як, напрыклад, у выпадку стварэння адмысловага інфармацыйнага сайту “Улада за кратамі, дзе збіраецца інфармацыя пра
асуджаных чыноўнікаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў па прынцыпу “ніхто не забыты. Гэта дае падставы хіба што пладзіць розныя версіі. Магчыма, ісціна недзе побач, але даведацца, дзе
канкрэтна, пакуль не выпадае.
Калі ж гаварыць пра лідэраў, то гэта адназначна сябры рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» — яны збіралі подпісы за Аляксандра Лукашэнку. І, па
словах міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, кіраўніка ініцыятыўнай групы, ужо маюць больш за 100 тысяч подпісаў у падтрымку Аляксандра Рыгоравіча. Аднак на гэтым удзел ініцыятыўнай групы ў пікетах
і зборы подпісаў не будзе скончаны. Лукашэнка выказаў пажаданне, каб за яго прагаласавалі дзве траціны выбарцаў, заданне з подпісамі, напэўна, больш сціплае. У перадвыбарнай кампаніі 2006 года за
вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на пасаду прэзідэнта краіны было сабрана больш 1,9 мільёна подпісаў.
Увогуле, улады спрабуюць максімальна стварыць ілюзію правільных, сапраўдных выбараў. Але ж усе памятаюць, хто лічыць галасы. Захаду дэманструецца лібералізм вулічнай палітыкі — у пікетах
хоць песні спявайце, хоць са сцягамі стойце, па максімуму зарэгістравалі ініцыятыўныя групы, Аляксандр Лукашэнка нават не прэтэндуе на элегантныя 87 працэнтаў. “Калі на гэтых выбарах будзе
70–75% — не трэба 87% або 95%, як было мінулы раз, — гэта будзе вельмі добра, — сціпленька прызнаўся ў добрых намерах кіраўнік Беларусі.
Расія, у адрозненні ад Еўрасаюза, на падзеі глядзіць цвяроза і сказанаму не верыць. Дзярждума Расіі прыняла заяву аб адносінах з Беларуссю ў адказ на палітыку Лукашэнкі. “Антырасійская
рыторыка, якую выкарыстоўвае цяпер кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь, выклікае здзіўленне і поўнае непрыманне ў расійскага народа, а таксама ідзе насуперак з агульным гістарычным лёсам двух народаў,
супярэчыць духу шматвяковых культурных і эканамічных сувязяў, а таксама нашаму жыццю і мысленню, — гаворыцца ў заяве.
Тэкст дакумента, у напамін пра мары аб саюзнай дзяржаўнасці, пачынаецца са слоў: “Беларусь з’яўляецца важным стратэгічным саюзнікам Расіі. Актыўнае ўзаемадзеянне ў сферы эканомікі,
бяспекі, вайсковага будаўніцтва ўмацоўвае міжнародныя пазіцыі нашых дзяржаў, спрыяе росту дабрабыту нашых грамадзян.
Віцэ-спікер Дзяржаўнай Думы Расіі Уладзімір Жырыноўскі, выступаючы на тэлеканале “Россия 24, назваў паводзіны Аляксандра Лукашэнкі хамскімі. “Няўжо ён думае, што Расія
прызнае вынікі выбараў, няўжо ён думае, што ўсе заплюшчаць вочы на фальсіфікацыі? — пытаўся ў эфіры Жырыноўскі, і сам адказваў: — Сумленна ён гэтыя выбары не выйграе, мае падтрымку
20 працэнтаў, ад сілы — 30... А праз дзень на расійскім тэлеканале НТВ з’яўляецца чацвёртая частка фільма «Хросны бацька. Апошняя восень» пра Аляксандра
Рыгоравіча і тое, “як дэпутацкі мандат выратаваў Лукашэнку ад турмы, хто інсцэніраваў самагубства журналіста Алега Бябеніна, і як забівалі іншых? Вось такое сяброўскае кіно і
стратэгічнае партнёрства.
Увогуле, чым бліжэй да выбараў, тым больш інтрыга: ці саспее да 19 снежня краіна да пераменаў? Інтарэс выклікае не сама працэдура, а паслявыбарчыя працэсы, бо ўсё паказвае на тое, што ціха-мірна не
абыдзецца. Апошняе апытанне НІСЭПД паказала, што 38,5 працэнта рэспандэнтаў не задаволеныя канцэнтрацыяй улады ў руках аднаго чалавека і не бачыць у гэтым карысці, а 43,2 працэнта хочуць бачыць
наступнага кіраўніка Беларусі, які будзе прыхільнікам кардынальных зменаў цяперашняга курсу.