«Рэйкавага партызана», якому пры затрыманні прастрэлілі калені, хутка будуць судзіць
Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 40-гадовага Віталя Мельніка, які ў сакавіку 2022 года на чыгуначным перагоне Навасады — Барысаў нібыта падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнага блакіравання, чым вывеў са строю сістэму сігналізацыі.

Праваабаронцы паведамляюць, што Віталю прад'яўлены абвінавачванні паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: акт тэрарызму (ч.1 арт. 289 КК), наўмыснае прывядзенне ў непрыдатны для эксплуатацыі стан чыгуначных шляхоў зносін з мэтай учынення акта тэрарызму (ч. 4 арт. 309 КК), абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), незаконныя набыццё і захоўванне агнястрэльнай зброі, у тым ліку ўчыненыя паўторна (ч.2 і ч. 3 арт. 295 КК).
Вядома, што ў
СІЗА Віталь перасоўваецца на мыліцах.
