«Зрабілі ахвярным казлом». «Супольнасць чыгуначнікаў» пра прысуд Канавалаву
Лідар «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі» Сяргей Вайцаховіч перакананы, што асуджанага на 15 гадоў пазбаўлення волі чыгуначніка Сяргея Канавалава падставілі.

Канавалава затрымалі па падазрэнні ў планаванні акту тэрарызму, пасля КДБ унёс яго ў «спіс тэрарыстаў». Суд праходзіў у закрытым рэжыме і прызнаў Канавалава
вінаватым па чатырох артыкулах КК і прызначыў яму 15 гадоў пазбаўлення волі.
Вайцаховіч перакананы, што пераслед у адрас Канавалава —
вынік асабістага канфлікту з адным з калегаў. Напярэдадні, паводле даных
«Супольнасці чыгуначнікаў», Канавалаў адкрыта выказаўся супраць уварвання Расіі ва
Украіну.
«Канавалава арыштавалі без якіх-небудзь на тое рэальных падстаў. Мусібыць, што дадзенае затрыманне фікцыйнае, ГУБАЗу і КДБ патрэбен быў «ахвярны казёл», і яго нашлі, каб выслужыцца», — лічаць у «Супольнасці чыгуначнікаў».

Канавалава звінавацілі сярод іншага ў прывядзенні ў
непрыдатнасць сродкаў сувязі. Але Вайцаховіч падкрэслівае, што калі б Канавалаў
сапраўды хацеў парушыць працу абсталявання, ён мог бы «проста націснуць на
кнопку» і «зрабіць гэта такім чынам, што ніхто не зразумеў бы, на камяк
адказнасць».
Паводле «Е*рарадыё».