Статус Расіі як сусветнага хулігана патануў разам з расійскім ваенным караблём

Калі расійскія панты скончыліся — нават дружалюбныя краіны пачалі азірацца па баках у пошуках выратавальных шлюпак. Аўтар тэлеграм-каналу «Лісты да дачкі» разважае пра тое, што Расія палохае Захад ядзерным Армагедонам — а ніхто ўжо нават выгляду не робіць, што баіцца.

1_65_1.jpg

Я зусім не разбіраюся ў сучаснай ваеннай тэхніцы. Але людзі, якія разбіраюцца, вельмі ўразіліся новымі планамі ваенных паставак ва Украіну, пра якія краіны НАТА абвясцілі за апошнія пару дзён. Там адных толькі бронемашын і бронетранспарцёраў некалькі сотняў. Пры тым гэта, як я разумею, бонусныя пастаўкі. Таму што сёння будзе новы Рамштайн, а пасля яго, верагодна, абвесцяць пра асноўны пакет.

Вось, паколькі другой арміі свету на ўсе гэтыя гаўбіцы і ракеты не хопіць, Расія адказала на заходнія планы залпам вербальных інтэрвенцый. Былы прэзідэнт Мядзведзеў выцягнуў з каморы ядзерную дубінку, а патрыярх, у адпаведнасці з той пасадай, якую займае пасадай, успомніў пра Бога і Страшны суд. (На СПА, нават тое якое ўстаноўлена на даху Міністэрства абароны патрыярх, мабыць, ужо не разлічвае).

Але аказалася, што ядзерная дубінка махае, а пастаўкі ідуць. Крыўдна ж… Ты ім — пра ядзерны Армагедон, а яны абмяркоўваюць, ці хопіць новым танкам саляркі і запчастак. А ядзерны Армагедон не абмяркоўваюць наогул. Вось хоць бы для прыстойнасці зрабілі выгляд, што баяцца.


А ўсё таму, што за гэты год расійская ядзерная пагроза дэвальвавалася разам з расійскімі пантамі. Вось расійскі рубель выстаяў, а панты не вытрымалі. І аказалася, што дэвальвацыя пантоў для расійскай улады больш небяспечная, чым дэвальвацыя рубля. Лепш бы рубель упаў, чым панты. Таму што веліч Расіі трымалася не на рублі, не на нафце, не на газе і нават не на другі арміі свету, а на пантах. А калі панты скончыліся — нават дружалюбныя краіны пачалі азірацца па баках у пошуках выратавальных шлюпак.

Спачатку прэзідэнт Сербіі сказаў, што вярбоўка наймітаў у расійскую ПВК ускладняе іх двухбаковыя стасункі. Потым Іран учора заявіў, што — з усёй сваёй павагай — не збіраецца прызнаваць расійскімі Крым і Данбас. (Пра павагу гэта я перабольшыў для рытарычнага эфекту). А ўсё таму, што статус галоўнага сусветнага хулігана, які Расія спрабавала сабе прысвоіць, патануў разам з расійскім вайсковым караблём.

І нават бліжэйшы саюзнік, якому накшталт як няма куды ўжо падзецца, учора раптам прыемна здзівіўся, што Украіна яму не пагражае. Столькі месяцаў беларускія памежнікі адбівалі жорсткі націск украінскіх наступальных платоў, а ўчора раптам высветлілася, што «Украіна на правакацыі не ідзе», хоць яе і падштурхоўваюць.