У гомельскіх школах збіраюць грошы на «дзяцей Данбаса»
Правядзенне акцыі, як сцвярджаецца, рэалізуецца праз прафсаюзныя структуры і аддзелы адукацыі. Гэта можа сведчыць пра прымусовы і цэнтралізаваны характар ініцыятывы.
![talaj.jpg talaj.jpg](/img/v1/images/talaj.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У гомельскіх школах распаўсюджваюць дакумент ад абласных афіцыйных прафсаюзнікаў з заклікам «дапамагчы дзецям Данбаса».
![photo_2022_10_07_11_51_15.jpg photo_2022_10_07_11_51_15.jpg](/img/v1/images/photo_2022_10_07_11_51_15.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У паперы ўказана, што зборам сродкаў займаецца фонд спартоўца-паралімпійца Аляксея Талая. У суправаджальным лісце гаворыцца пра тое, што акцыя «Дапамажы дзецям Данбаса пайсці ў школу» ўзгоднена і падтрымана Лукашэнкам. Правядзенне акцыі рэалізуецца праз прафсаюзныя структуры і раённыя аддзелы адукацыі, што сведчыць пра прымусовы і цэнтралізаваны характар талаеўскай ініцыятывы, піша «Гомель Штодзень».
![talaj_aleksej_konstantinovicz_23.6d58dc.jpg talaj_aleksej_konstantinovicz_23.6d58dc.jpg](/img/v1/images/talaj_aleksej_konstantinovicz_23.6d58dc.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксей Талай — інвалід-вазочнік, якога часта ў афіцыйнай прэсе параўноўваюць з вядомым хрысціянскім прапаведнікам Нікам Вуйчычам. Аднак, у адрозненне ад знакамітага папярэдніка, Аляксей Талай па факце займаецца прапагандай вайны, адкрыта падтрымлівае незаконныя тэрарыстычныя фарміраванні ДНР-ЛНР, часта наведвае акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі, за што ўнесены ў базу «Міратворца» (сайт, на якім вядзецца ўлік асоб, якія здзяйсняюць злачынствы супраць нацыянальнай бяспекі Украіны).
![Гуманітарную дапамогу з Беларусі адвезлі ў непрызнаную «ДНР». Пад савецкім сцягам Гуманітарную дапамогу з Беларусі адвезлі ў непрызнаную «ДНР». Пад савецкім сцягам](/img/v1/images/e3286d4b3c277d45a2b15daf7d5d9e4e_xl.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)