Украіна можа выйграць вайну да канца года?
Кіраўнік РНБА Украіны падкрэсліў, што перамогай у вайне будзе выхад Украіны на дзяржмяжы 2013 года. І агучыў умовы перамогі ў вайне.
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (РНБА) Аляксей Данілаў назваў умовы, дзякуючы якім Украіна можа атрымаць перамогу ў вайне да канца года.
Таксама ён падкрэсліў, што перамогай у вайне будзе выхад Украіны на дзяржмяжы 2013 года. Пра гэта сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны заявіў "Апостраф TV".
— Нам вельмі хацелася б, каб гэта адбылося, але для гэтага павінны быць пэўныя фактары. Калі колькасць і якасць зброі, якую даюць нам партнёры, калі адкрыецца ленд-ліз і іншыя магчымасці для падтрымкі нашай краіны, то такую задачу можна выканаць. Калі гэтага не будзе, мы разумеем, што будзе вельмі складана, але мы будзем працягваць барацьбу за незалежнасць, — адзначыў кіраўнік РНБА.