Уладам прапануюць папрасіць прабачэння за "неўтаймаваныя амбіцыі аднаго чалавека"

У Магілёве праходзіць ініцыяваны сябрам незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Аляксеем Паўлоўскім збор подпісаў пад зваротам да ўладаў з патрабаваннем спыніць канфрантацыю Беларусі з іншымі краінамі. "З-за неўтаймоўных амбіцый аднаго чалавека церпяць ні ў чым не вінаватыя законапаслухмяныя мірныя грамадзяне Беларусі", — гаворыцца ў дакуменце.



ebbac19a6a88726ff7927a79610bf6be.jpg

У Магілёве праходзіць ініцыяваны сябрам незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Аляксеем Паўлоўскім збор подпісаў пад зваротам да ўладаў з патрабаваннем спыніць канфрантацыю Беларусі з іншымі краінамі. "З-за неўтаймоўных амбіцый аднаго чалавека церпяць ні ў чым не вінаватыя законапаслухмяныя мірныя грамадзяне Беларусі", — гаворыцца ў дакуменце.
У звароце асуджаецца палітыка канфрантацыі беларускага кіраўніцтва "з дэмакратычнымі краінамі Еўрасаюза і ўсяго цывілізаванага свету". Магілёўцы прапануюць уладам папрасіць прабачэння "за ганебныя паводзіны". На іх думку, "сумленны і прыстойны чалавек усвядоміць свае памылкі і неадкладна зробіць гэта!", перадае БелаПАН.
У дакуменце таксама гаворыцца аб неабходнасці "выпусціць усіх палітвязняў і адхіліць чыноўнікаў, якія ўдзельнічалі ў фальсіфікацыі выбараў, ад займаных імі пасад, на наступных выбарах уключыць у склад выбарчых камісій прадстаўнікоў кандыдатаў, спыніць рэпрэсіі супраць сваіх грамадзян, і перастаць парушаць Канстытуцыю краіны".
"У выніку гэтага Беларусь зможа атрымаць тэхналагічную і эканамічную дапамогу ад перадавых еўрапейскіх дзяржаў, дзякуючы чаму палепшыцца дабрабыт нашых грамадзян, спыніцца рост коштаў і гіперінфляцыя, а таксама збядненне народа", — адзначаюць магілёўцы.
На дадзены момант каля 580 подпісаў ужо накіраваныя ў парламент і Адміністрацыю прэзідэнта.
Як паведамляў “Тэлеграф, МЗС адклікаў для кансультацый у Мінск пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Еўрасаюзе і пасла Беларусі ў Польшчы ў сувязі з пашырэннем санкцыяў ЕС. Кіраўніку прадстаўніцтва ЕС у Беларусі і амбасадару Польшчы таксама прапанавана выехаць у свае сталіцы для кансультацый, паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
У адказ краіны-сябры Еўрапейскага саюза дасягнулі дамоўленасці аб адклiканнi сваіх паслоў з Беларусі.
Паводле telegraf.by