УСУ: Расійская авіяцыя нанесла ўдар па Беларусі
Камандаванне паветраных сіл УСУ паведаміла, што РФ нанесла ўдар па тэрыторыі Беларусі. Але гэта інфармацыя не пацверджаная
УСУ паведаміла, што расійская авіяцыя нанесла ўдар па тэрыторыі Беларусі ў пятніцу, 11 сакавіка. Самалёты Расіі абстралялі населены пункт Копані.
«Сёння ў 14:30 ад ГПС паступіла інфармацыя, што расійскія самалёты вылецелі з аэрадрома Дубровіца (Беларусь), зайшлі на тэрыторыю Украіны, разгарнуліся над нашымі н. п. Гародзічы і Тумені, пасля чаго нанеслі агнявое паражэнне па населенага пункта Копані (Беларусь)», — гаворыцца ў паведамленні Камандаванне паветраных сіл УСУ.
У УСУ заявілі, што гэтае дзеянне Расійскай Федэрацыі — правакацыя, мэта якой уцягнуць Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь у вайну з Украінай.
Зрэшты, міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў папярэджваў, што расійская авіяцыя рыхтуе серыю крывавых правакацый супраць Украіны.
Інфармацыя пра авіяўдары так і не знайшла пацьверджання. Адзначаецца, што аэрадрома Дубровіца наогул не існуе, а жыхары вёсак, якія нібыта былі абстраляныя, кажуць, што ў іх усё ціха.
Пазней Мінабароны Беларусі назвала фэйкам інфармацыю аб ракетным удары па беларускай вёсцы.