За надпіс фламастарам «Не вайне» на 68-гадовую жанчыну завялі крымінальную справу

У Брэсце жанчына нанесла надпісы на прыпынку грамадскага транспарту «Кавалёва» на вуліцы Валгаградскай у Брэсце. Яна ўзяла чырвоны маркер і напісала «Жыве Беларусь» і «Не вайне» на рэкламных банерах, распавядае «Н*ша Ніва».

Заведзена крымінальная справа за апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці. Удалай «спеаперацыяй» па затрыманні 68-гадовай сталай жанчыны пахваліліся праўладныя тэлеграм-каналы.

Нагадаем, што за выступы супраць расійскай агрэсіі ва Украіне беларускія ўлады караюць людзей рэальнымі тэрмінамі. Напрыклад, некалькі месяцаў таму сілавікі затрымалі спявачку Мэрыем Герасіменку толькі за тое, што яна спявала па-ўкраінску. Цяпер на дзяўчыну «шыюць» крымінальную справу.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: