На спявачку Мэрыем Герасіменка, якую затрымалі за спевы па-украінску, завялі крымінальную справу
Беларуская спявачка Мэрыем Герасіменка, якую затрымалі з-за песні на ўкраінскай мове, не выйшла на волю пасля «сутак». Стала вядома, супраць яе завялі крымінальную справу.
![photo_2022_09_27_12_42_10.jpg photo_2022_09_27_12_42_10.jpg](/img/v1/images/photo_2022_09_27_12_42_10.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле інфармацыі «В*сны», дзяўчына цяпер
знаходзіцца ў Жодзіне. Які артыкул інкрымінаваны Мэрыем, невядома.
![Аблава на вулічных музыкаў на Зыбіцкай. АМАП забраў адразу тры гурты Аблава на вулічных музыкаў: на Зыбіцкай забралі адразу тры гурты (дапоўнена)](/img/v1/images/muzyka_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, спявачку затрымалі напачатку жніўня пасля выканання твораў украінскага гурта «Акіян Эльзы» на Зыбіцкай. Той факт, што дзяўчына спявала песні на ўкраінскай мове, абурыў прапагандыстаў. Пазней Мэрыем прызначылі 30 сутак арышту.