Зяленская: наш 9-гадовы сын любіў музыку, а цяпер хоча навучыцца страляць
Вайна змяніла мары 9-гадовага сына Зяленскага. Раней ён граў на піяніна. А цяпер у яго новая недзіцячая мара — навучыцца страляць з вінтоўкі.

Жонка ўкраінскага прэзідэнта, першая лэдзі Украіны Алена Зяленская заявіла, што вайна паўплывала на яе сям’ю. Цяпер яе дзевяцігадовы сын Кірыла хоча стаць вайскоўцам і навучыцца страляць з вінтоўкі. І гэта здарылася менавіта з-за вайны, развязанай Расіяй.
Пра гэта Зяленская заявіла ў інтэрв'ю NBC News. Яна адзначыла, што вайна моцна адбілася на яе сям'і, і Кірыла зусім страціў цікавасць да сваіх былых захапленняў.
Зяленская пажалілася, што не можа прымусіць сына вярнуцца да «мастацтва і гуманітарных навук».
«Да вайны мой сын хадзіў у ансамбль народнага танца. Іграў на піяніна. Вывучыў англійскую мову. Вядома, наведваў спартыўны гурток», — распавяла Зяленска.
Цяпер, па яе словах, «усё, што ён хоча — гэта займацца баявымі мастацтвамі і навучыцца карыстацца вінтоўкай».

Жонка прэзідэнта Украіны распавяла пра гэта нават у сваім выступе перад Кагрэсам у рамках рабочай паездкі ў ЗША: сказала, што марыць вярнуць усім украінскім дзецям і свайму Кірылу шчаслівае дзяцінства і магчымасць радавацца жыццю — тое, што Расія адабрала ва ўсіх украінскіх дзяцей.
«І вось гэтага я вельмі хачу, каб майму сыну вярнулі дзяцінства і каб ён атрымліваў асалоду ад жыцця ў поўнай меры», — сказала Зяленская NBC.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі пацярпела больш за 1041 украінскае дзіця. Пры гэтым 358 з іх загінулі, а больш за 683 — былі параненыя, адзначаецца раніцай 22 ліпеня ў паведамленні Офіса генеральнага пракурора Украіны ў Telegram.
Паводле news.sky.com