Журналіст Няўзораў атрымаў грамадзянства Украіны
Аляксандр Няўзораў стаў грамадзянінам Украіны. У сакавіку расійскі Следчы камітэт распачаў справу супраць журналіста за нібыта дыскрэдытацыю Узброеных Сіл РФ.
Вядомаму расійскаму
журналісту Аляксандру Няўзораву і ягонай жонцы Лідзіі далі грамадзянства
Украіны. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Пра гэта
паведаміў дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка ў Telegram у пятніцу, 3
чэрвеня, піша korrespondent.net.
"Аляксандру Няўзораву і яго жонцы Лідзіі Няўзоравай указам прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага прадастаўлена грамадзянства Украіны за выдатныя заслугі перад нашай краінай. Дзякуй, Аляксандр і Лідзія, за вашу смеласць і сумленнасць. За шчырае жаданне дапамагчы спыніць вайну і праўдзівую ацэнку рэальнай сітуацыі", — напісаў ён.
Вядома, што 23 сакавіка расійскі Следчы камітэт распачаў справу супраць Аляксандра Няўзорава за нібыта дыскрэдытацыю Узброеных Сіл РФ. Тады ён распавёў народу Расіі аб варварскай бамбёжцы радзільні ў Марыупалі.
А яшчэ 18 снежня 2021 года прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, які спрашчае атрыманне грамадзянства Украіны расіянам, якія пераследуюцца па палітычных матывах. Закон таксама спрашчае атрыманне грамадзянства замежным грамадзянам, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на Данбасе на баку ўкраінскіх уладаў.
Тады ў Крамлі заявілі, што ў Расіі нікога не пераследуюць па палітычных перакананнях. Сама фармулёўка ўкраінскага закона "абсалютна няправільная па сутнасці", сцвярджаў Дзмітрый Пяскоў.