Новыя песні, новыя адкрыцці

Беларуская дударская школа ідзе па шляху адраджэння сваёй музычнай самабытнасці і традыцый, якія ствараліся стагоддзямі. Таму кожны альбом з дударскай музыкай і сустракае гарачы водгук у публікі. Новы альбом гурта “Testamentum Terrae знойдзе шмат прыхільнікаў у асяродках аматараў медыявільных пошукаў айчынных музыкантаў і даследчыкаў спадчыны наша народа. Пра новы дыск “Testamentum Terrae музычны крытык Анатоль Мяльгуй гутарыць з лідэрам гурта і дударскім майстрам Юрасём Панкевічам.



ddcbe25988981920c872c1787382f04d.jpg

Беларуская дударская школа ідзе па шляху адраджэння сваёй музычнай самабытнасці і традыцый, якія ствараліся стагоддзямі. Таму кожны альбом з дударскай музыкай і сустракае гарачы водгук у публікі. Новы альбом гурта “Testamentum Terrae знойдзе шмат прыхільнікаў у асяродках аматараў медыявільных пошукаў айчынных музыкантаў і даследчыкаў спадчыны наша народа. Пра новы дыск “Testamentum Terrae музычны крытык Анатоль Мяльгуй гутарыць з лідэрам гурта і дударскім майстрам Юрасём Панкевічам.
— Юрась, у чым бачыце адрозненне першага альбома “Слаўны паніч ад новай працы гурта — альбома “Angleza, як па рэпертуару, так і па гучанню? Чаму дыск мае такую незвычайную назву?
— “Слаўны паніч — гэта першы дыск, як першы блін, выйшаў амаль комам. Не столькі ён дрэнны, колькі спантанны: на першым дыску мы не планавалі матэрыял, а папросту запісалі тое, што гралі (канцэртны рэпертуар). Выйшла, як мне здаецца, няблага, але галоўнае — на першым дыску мы прадставілі наша адкрыццё беларускіх народных песенных скарбаў са збораў Міхала Федароўскага. І свой другі альбом мы вырашылі прысвяціць менавіта ягонай працы. А пачалося ўсё з адной кампазіцыі “Аngleza, якая нас і натхніла. Цяжка ўявіць сёння бабулю, да якой прыехаў этнограф, а яна перад спевамі падаіла карову, працерла рукі і праспявала простыя і звычайныя словы: “Жар маці капусту, жар маці буракі, каб любілі хлапакі.
А напрыканцы дадала, што гэта “англеза з крокам “праменада! Нагадаю, што angleza — гэта збіральная назва танцаў, якія былі пашыраны ў Еўропе ў XVII–XIX стагоддзяў і паходзілі з Англіі. І, як бачым са збораў Федароўскага, яны бытавалі на тэрыторыі Беларусі. Эпоха Рэнесансу, шляхецкая культура ніколі не былі чужымі для нашага народу. Вось і назбіраў Міхал Федароўскі шэсць тамоў гэткай унікальнай культурнай спадчыны, якой мы скарысталіся. А самае добрае — што гэтых тамоў не краналі рукі савецкіх рэдактараў.
— Колькі часу ішла праца над новым альбомам, і хто з музыкаў працаваў разам з вамі ў студыі?
— Запісвацца мы пачалі на пачатку лета 2009 года. Праз некаторы час альбом быў поўнасцю складзены, а некаторыя кампазіцыі прайшлі “выпрабаванне гледачом на канцэртах. Вялікі дзякуй за дапамогу ў студыі Паўлу Бельскаму — вельмі добраму гітарысту. Не адна яго ідэя аранжыровак увайшла ў наш альбом. Таксама мы выказваем сваю ўдзячнасць гукааператару Валерыю Шаўчэнку, які шмат чаго падказаў у студыі і зрабіў добры гук на альбоме “Angleza.
— Хто дапамагае вам у выданні новага альбома і яго прэзентацыі?
— Гэты альбом выходзіць, як і першая наша кружэлка, дзякуючы беларускай мецэнатцы са Злучаных Штатаў Амерыкі Ірэне Каляда-Смірноў, якая супрацоўнічае з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына. Таксама хачу падзякаваць за дапамогу кампаніі “Будзьма беларусамі і прыватнаму прадпрыемству “Ковкастроймонтаж, якія падтрымалі выданне нашай кружэкі. Добра, што нашу культуры падтрымліваюць такія людзі, праз дапамогу якіх могуць быць рэалізаваныя падобныя культурныя праекты.


— У гурта “Testamentum Terrae ёсць і другое сцэнічнае аблічча і гучанне — электрычна-рокавае. Ці будзе яно адлюстравана на альбоме “Angleza, ці ёсць планы ў такім складзе запісаць фолк-рокавы альбом?
— Калі-небудзь, можа, і зробім, але пакуль мы не дараслі да такой разнастайнасці. Нам не хапае прафесійных музыкаў менавіта рокавага стылю. Таму, калі нехта захоча да нас далучыцца і граць з намі беларускі фолк-рок, то мы заўжды будзем рады! Праўда, бывае так, што калі можаш добра граць у адным стылі, гэта не значыць, што добра зайграеш у другім. Мы вырашылі гэта пакінуць як забаву. І калі знойдуцца прафесіяналы ў гэтым стылі, можа мы паспрабуем яшчэ. Але нашу музычную забаву ніхто не адмяняе.
Шмат каму спадабаўся наш рэмікс “Па саду, саду, і я цяпер планую зрабіць праект электроннай музыкі, але для гэтага шукаю добрага ды-джэя.
— Якія бліжэйшыя творчыя планы гурта “Testamentum Terrae?
— Пакуль адзіны і самы галоўны клопат — правесці прэзентацыю 28 лістапада, у якой з намі прымаюць удзел гурты “Рокаш, “Омут, “Кашлаты Вох. А самае цікавае для нас — гэта тое, што гэтыя гурты да прэзентацыі зробяць каверы на нашы кампазіцыі. Кожны гурт мусіць зрабіць па дзве кампазіцыі з нашых двух альбомаў. Можа, выдадзім іх