«Праўдзівая паэзія пра жыццё і смерць». Выйшлі новая кніга вершаў і пераклад «Папяросаў» Іздрыка

Адразу дзве кнігі выйшлі ў гомельскага літаратара Алеся Плоткі: уласныя вершы і пераклад украінскага паэта Юрка Іздрыка. 

lotaspapiarosy.jpg


Другая кніга аўтара атрымала назву «Лотас на асфальце», гэта рэтраспектыва вершаў, напісаных ў 2016-2020гг. «Папяросы» Іздрыка сталі першым выданнем культавага аўтара, што выйшла па-беларуску. Абедзве кнігі прапануюць чытачу «праўдзівую паэзію пра жыццё і смерць, пошукі сэнсаў і танэляў з нявыкруткі».

papiarosy.jpg


Каментуе аўтар/перакладчык:
 — «Сімвалічна, што кнігі выйшлі адначасова. Рэтраспектыўны падыход да ўкладання «Лотаса» — гэта ўплыў Іздрыка 2013-2015. Галоўным выклікам для выданняў стаў эстэтычны, патрэба адасобіцца ад вокладкі з «Вершніцай» і ўсіх яе медыйных прыгодаў. Выйсце знайшлі мастачка Кацярына Даманікава, чые творы прадэманстравалі, што вершы «Лотаса» могуць суіснаваць з ілюстрацыямі, і Павел Дарохін, чыя адаптацыя дызайну беларускіх папяросаў завяршыла канцэпцыю перакладной кнігі».

lotas_mockup.png


Алесь Плотка (Baisan) — аўтар кніг «Байсан» і «Лотас на асфальце», крыэйтар сімвалу «Вершніца» і лідар гурту Sož. Пераклаў з украінскай «Прыгоды павіяна Томаса» Івана Сэмесюка і «Папяросы» Юрка Іздрыка, вершы Коцарава, Багачэнка і Кругера. Аўтар тэксту «Чырвоная і белая» для гурта «Пирятин», беларускіх версій «Танцы» ВВ і «Срэбра Перуна» Nocturnal Mortum (для Gods Tower). Разам з Бубенам і Нарушэвічам (r.i.p.) выдаў шэраг альбомаў «лічбавай паэзіі»: аўтарскія творы і вершы беларускага расстралянага адраджэння пад імправізацыю.
Замовіць кнігі ў Беларусі можна ў кнігарні «Галіяфы»:«Лотас на асфальце»«Папяросы»
Замовіць кнігі ва Украіне можна на сайце выдацевтва «Люта Справа»:«Лотас на асфальце»«Папяросы»Спецыяльны «беларускі набор са зніжкай» («Лотас» + «Папяросы»).