Прэмія Гедройца распачынае новы сезон

У другі раз была абвешчана Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца. Ёй будзе ўганараваны аўтар найлепшай кнігі прозы, якая выйшла ў 2012 годзе на беларускай мове.  



giedroyc.jpg

Ежы Гедройц

Літаратурная прэмія Гедройца прысуджаецца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах “мастацкая проза, “эсэістыка (журы прэміі пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках). 

Намінаваньне пройдзе ў тры этапы. Спачатку будзе абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазіцыяў). Напачатку лютага 2013 года будзе абвешчаны шорт-ліст прэміі (6 пазіцыяў). Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы(-аў) адбудзецца 3 сакавіка 2013 года, у Міжнародны дзень пісьменніка. Сярод узнагародаў — магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці.

Права прапаноўваць кнігі для ўключэння ў лонг-ліст прэміі маюць: сябры журы, дырэктары выдавецтваў, кіраўнікі творчых суполак і пісьменніцкіх арганізацыяў, лаўрэаты прэміі папярэдніх гадоў. Для намінацыі кнігі на прэмію неабходна даслаць або перадаць у сядзібу Беларускага ПЭН-Цэнтру падпісаную заяўку ў адвольнай форме, далучыўшы да яе 5 асобнікаў намінаванай кнігі.

Склад журы прэміі імя Ежы Гедройца з польскага боку

У склад журы з польскага боку ўвайшлі:

Малгажата Бухалік ― перакладчыца, прамоўтарка беларускай літаратуры ў Польшчы;

Пётр Казакевіч ― дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску;

Адам Паморскі ― перакладчык, прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу;

Лешак Шарэпка ― Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь (ганаровы старшыня журы).

Спіс кніг, пададзеных на прэмію

Да заканчэння прыёму заявак засталося каля месяца. На гэты час на прэмію Гедройца вылучана ўжо 35 кніг. Гэта амаль у 2 разы больш, чым у мінулым годзе. 15 кніг, якія прэтэндуюць на лонг-ліст, надрукаваныя ў выдавецтвах “Логвінаў і “Галіяфы (адпаведна ― 8 і 7). Па 4 выйшлі ў “Кнігазборы і серыі “Беларускі калегіюм. Па 3 ― у выдавецтве “Літаратура і Мастацтва і “Медысонт, 2 ― у “Гарадзенскай бібліятэцы, па адной у “Мастацкай літаратуры і выдавецтве “Харвест. Таксама на прэмію прадстаўленыя два электронныя выданні.

Поўны спіс кніг:

  1. Алесь Анціпенка "Быць (пры)сутным" (Вільня: бібліятэка "Беларускі калегіюм");

 

  1. Алесь Аркуш "Палімпсэст" (Мінск: Галіяфы, Бібліятэка Таварыства Вольных Літаратараў);

  1. Сяргей Астравец "Райскія яблычкі" (Камунікат.org: электроннае выданне);

  1. Альгерд Бахарэвіч "Гамбурскі рахунак Бахарэвіча" (Мінск: Логвінаў, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, серыя Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе);

  1. Альгерд Бахарэвіч "Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня" (Мінск: Галіяфы);

  1. Зміцер Баяровіч "Шалі" (Мінск: Галіяфы, серыя “Час Воблы);

  1. Алена Брава "Рай даўно перанаселены" (Мінск: Галіяфы, серыя "Другі фронт мастацтваў");

  1. Валер Булгакаў "Беларусь 1994-2004 гг.: разбудова дзяржавы і перасьлед нацыі" (Вільня: бібліятэка "Беларускі калегіюм");

  1. Васіль Гігевіч “Крах цывілізацыі" (Мінск: Літаратура і Мастацтва);

  1. Адам Глобус "Сказы" (Мінск: Харвест);

  1. Сяргей Календа "Кантынентальны сняданак" (Мінск: Логвінаў);

  1. Сяргей Календа "Трохлітровая проза" (Мінск: Логвінаў);

  1. Паліна Качаткова "Матылі" (Мінск: Кнігазбор, серыя “Кнігарня Пісьменніка);

  1. Анатоль Крэйдзіч “Роднае, шчымлівае " (Мінск: Літаратура і Мастацтва);

  1. Антон Кулон "Сіняя кніга беларускага алкаголіка" (Мінск: Логвінаў);

  1. Аркадзь Ліцвін "Галс" (Горадня: серыя "Гарадзенская бібліятэка");

  1. Павел Ляхновіч "Зялёны дуб" (Мінск: Кнігазбор);

  1. Наста Манцэвіч "Птушкі" (Мінск: Логвінаў серыя “Кнігарня Пісьменніка / “Пункт адліку);

  1. Андрэй Пакроўскі "Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза" (Мінск: Логвінаў серыя “Кнігарня Пісьменніка / “Пункт адліку);

  1. Людміла Рублеўская "Сутарэнні Ромула" (Мінск: Кнігазбор, серыя “Кнігарня Пісьменніка);

  1. Сяргей Рублеўскі “Паспець надыхацца (Мінск: Медысонт);

  1. Сяргей Рублеўскі “Святло Лускі " (Мінск: Медысонт);

  1. Віктар Сазонаў "Сандалі мітрапалітыка, або маленькія гісторыі з вялікай палітыкі" (Горадня: серыя "Гарадзенская бібліятэка");

  1. Віталь Сіліцкі "Адкладзеная свабода" (Вільня: бібліятэка "Беларускі калегіюм");

  1. Юры Станкевіч "Шал" (Мінск: Галіяфы серыя "Другі фронт мастацтваў");

  1. Уладзімір Сцяпан "Адна капейка" (Мінск: Літаратура і Мастацтва);

  1. Аляксей Талстоў "Мінакі" (Мінск: Галіяфы "Другі фронт мастацтваў");

  1. Анка Упала "Дрэва Энталіпт" (Мінск: Логвінаў, серыя “Кнігарня Пісьменніка / “Пункт адліку);

  1. Алесь Усеня "Мой лістапад" (Мінск: Медысонт, серыя “Кнігарня Пісьменніка);

  1. Андрэй Федарэнка "Ланцуг" (Мінск: Мастацкая літаратура, серыя "Беларуская проза ХХІ стагоддзя");

  1. Андрэй Федарэнка "Сечка" (Мінск: Галіяфы);

  1. Сяргей Харэўскі "Прачутае" (Вільня: бібліятэка "Беларускі калегіюм");

  1. Віктар Шалкевіч "Мястэчка G... ...і ваколіцы" (Мінск: Кнігазбор, серыя “Кнігарня Пісьменніка);

  1. Юлія Шарова "Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік. Dramma giocoso ў двух актах" (Мінск: электроннае выданне);

  1. Ксенія Шталенкова "Адваротны бок люстра" (Мінск: Логвінаў).

Нагадаем, што заяўкі прымаюцца да 28 снежня 2012 года.

Лонг-ліст прэміі будзе абвешчаны ў першай палове студзеня 2013 года. У яго трапяць 12 кніг.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца ў другі раз. Першым яе лаўрэатам стаў Павал Касцюкевіч са зборнікам апавяданняў “Зборная РБ па негалоўных відах спорту. Ён атрымаў 105 мільёнаў беларускіх рублёў.

У журы прэміі таксама ўваходзяць: Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Павал Касцюкевіч, Ганна Кісліцына, Барыс Пятровіч і Андрэй Хадановіч.

Падрабязней пра мэты і ўмовы прэміі, а таксама кантакты для падачы заявак ― у афіцыйным блогу Прэміі Гедройца http://bellitaward.blogspot.com/2012/10/blog-post.html .