Выстава Уладзіміра Лапо «Крок у змрок»
У Мінску, у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва экспануецца выстава Уладзіміра Лапо «Крок у змрок», на якой прадстаўлены каля 80 скульптурных і графічных працаў мастака.
Як адзначае куратар выставы Наталля Паторская, Лапо – творчая асоба, чыя мастацкая дзейнасць выходзіць за рамкі агульнапрынятых стыляў і кірункаў. Мастак, графік, скульптар, стваральнік
інсталяцый, літаратар у адной асобе, ён увасабляе сабой кропку дотыку дэструктыўнага і творчага працэсаў, рэальнасці і выдумкі, мастацкай і аб’ектыўнай рэчаіснасці.
Як прадстаўнік маргінальнай культуры, Лапо знаходзіцца на памежжы асяроддзяў, груп, сістэм, адчувае ўплыў іх супярэчных нормаў і каштоўнасцяў, пры гэтым канструюе асабістую рэальнасць, крайнюю
індывідуальнасць, што знаходзіць праяву ў ладзе жыцця, формах самавыяўлення, у метадах творчай дзейнасці.
Паводле сацыёлага Роберта Парка, «такі чалавек няўхільна робіцца (у параўнанні з яго непасрэдным культурным асяроддзем) індывідам з больш шырокім гарызонтам, больш вытанчаным
інтэлектам, больш незалежнымі поглядамі». Парк бачыць маргінальную асобу як безумоўна станоўчы, канструктыўны элемент. Іншы сацыёлаг – Эверэт Стоунквіст, разглядае маргінальнага
чалавека як ключавую асобу у кантактах культур. Такое разуменне асобы ў поўнай меры можна аднесці да аўтара праекта.
Выстава прэзентуе творы графікі розных гадоў і скульптуры, выкананай ў тэхналогіі прамога ліцця. Выкарыстоўваючы дадзены метад, аўтар адказваецца ад мадэлявання, папярэдняга стварэння працоўнай
копіі на карысць рэальнага аб’екта. Такім чынам, ён уводзіць элемент выпадковасці, вызначае меру асабістага ўмяшальніцтва ў працэс стварэння пластычных кампазіцый.
Выстава прэзентуе творы графікі розных гадоў і скульптуры, выкананай ў тэхналогіі прамога ліцця. Выкарыстоўваючы дадзены метад, аўтар адказваецца ад мадэлявання, папярэдняга стварэння працоўнай
копіі на карысць рэальнага аб’екта. Такім чынам, ён уводзіць элемент выпадковасці, вызначае меру асабістага ўмяшальніцтва ў працэс стварэння пластычных кампазіцый.
Сучаснае мастацтва, валодаючы незлічонай колькасцю альтэрнатыў, выяўляе ролю выбару як валявога дзеяння, у выніку якога пріярытэт аддаецца таму ці іншаму ментальнаму (ідэі, канцэпту, мадэлі,
фармату) альбо рэальнаму аб’екту. У дадзеным выпадку аўтар здзяйсняе такі выбар, з прычыны якого аб’ект вызначаецца і прэзентуецца амаль такім, як ён ёсць. Пры гэтым у скульптуры
Лапо няма месца натуралістычнасці выявы, тут на першы план выходзіць эксперымент, вызначаецца эмацыйны накал працэсу стварэння і ўспрымання.
Тэхналогія прамога ліцця была вядома ў Сярэднявеччы, у пэўным сэнсе «змрочным часе», што абгрунтоўвае назву праекта. Але аўтар не робіць акцэнт на гэтым гістарычным перыядзе,
калі і звяртаецца да катэгорыі часу, дык у зусім іншым аспекце.
Уладзімір Лапо нарадзіўся ў 1963 годзе, вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Аляксея Глебава. Удзельнік шэрагу выстаў у Беларусі, Кубе, Польшчы, Расіі і Францыі.