Байдэн заявіў, што Пуцін — ваенны злачынец і яго трэба судзіць

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн лічыць, што трэба сабраць доказы ваенных злачынстваў, здзейсненых Расіяй супраць Украіны, дляя міжнароднага суду.

6000x3743x0x129_cropped_666x444.webp


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн лічыць, што трэба сабраць доказы ваенных злачынстваў, здзейсненых Расіяй супраць Украіны. Яны неабходныя для правядзення суда над ваеннымі злачынцамі, да якіх ён залічвае Уладзіміра Пуціна.
Байдэн зноў назваў Пуціна ваенным злачынцам. Згадаў, што яго крытыкавалі пасля ранейшых такіх слоў пра прэзідэнта РФ. Цяпер жа, пасля з'яўлення фактаў пра злачынствы расійскіх вайскоўцаў ва Украіне, амерыканскі прэзідэнт заявіў, што ён правільна назваў Уладзіміра Пуціна. «Вы бачылі, што адбылося ў Бучы... Ён павінен быць прыцягнуты да адказнасці», — сказаў Джо Байдэн.
Прэзідэнт ЗША анансаваў новыя санкцыі супраць Расіі.