Дэпутатаў хвалююць кляшчы і памідоры
Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі адзначыў запавольванне тэмпаў інфляцыі
ў студзені–красавіку гэтага года.
Падставай для гэта віцэ-прэм’ер лічыць некаторыя станоўчыя тэндэнцыі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. У прыватнасці, станоўчую дынаміку росту ВУП. У першым квартале ён склаў 101,2
працэнта да ўзроўню адпаведнага перыяду 2008 года. «Гэта абумоўлена некаторым ажыўленнем фінансава-гаспадарчай дзейнасці і неістотным, але ростам вытворчасці ў параўнанні са
студзенем–сакавіком 2009 года на прадпрыемствах міністэрстваў прамысловасці, архітэктуры і будаўніцтва, канцэрнаў «Белнафтахім» і «Белбіяфарм», —
патлумачыў Бамбіза.
Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі адзначыў запавольванне тэмпаў інфляцыі
ў студзені–красавіку гэтага года.
Падставай для гэта віцэ-прэм’ер лічыць некаторыя станоўчыя тэндэнцыі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. У прыватнасці, станоўчую дынаміку росту ВУП. У першым квартале ён склаў 101,2
працэнта да ўзроўню адпаведнага перыяду 2008 года. «Гэта абумоўлена некаторым ажыўленнем фінансава-гаспадарчай дзейнасці і неістотным, але ростам вытворчасці ў параўнанні са
студзенем–сакавіком 2009 года на прадпрыемствах міністэрстваў прамысловасці, архітэктуры і будаўніцтва, канцэрнаў «Белнафтахім» і «Белбіяфарм», —
патлумачыў Бамбіза.
Аднак прагнозныя паказчыкі на 2009 год па тэмпах росту прамысловай прадукцыі не выконваюцца. Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці на прамысловых
прадпрыемствах у студзені-красавіку ў фактычных коштах склалі 93,2 працэнта супраць 51 у такім жа перыядзе 2008 года. Запасы гатовай прадукцыі ў студзені-красавіку ўзраслі ў параўнанні з іх узроўнем
на пачатак года практычна ва ўсіх міністэрствах і ведамствах. І хаця лічбы гавораць пра некаторую актывізацыю збыту (у сакавіку складскія запасы ўзраслі на 450 мільярдаў рублёў, у красавіку
— на 191 мільярд рублёў), варта памятаць, што аб’ёмы вытворчасці істотна ўпалі. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі ў першым квартале 2009 года склала 9,8 працэнта супраць 14,9
працэнта ў першым квартале мінулага года.
У сваім выступе перад парламентарыямі віцэ-прэм’ер Іван Бамбіза адзначыў, што ў краіне запавольваюцца тэмпы росту спажывецкіх коштаў. У студзені гэты паказчык складаў 104 працэнты, у лютым
— 101,2, у сакавіку — 100,6, у красавіку — 100,4 працэнта. Зводны індэкс спажывецкіх коштаў, які характарызуе інфляцыю, у студзені–красавіку склаў 106,5 працэнта,
у тым ліку на харчовыя тавары — 105,7, на нехарчовыя — 106,3 працэнта. Пытанне росту курсаў валюты, да якой прывязаныя кошты на многія тавары, віцэ-прэм’ер абмінуў.
З вуснаў Бамбізы прагучала і папулісцкая заява пра павелічэнне тарыфнай стаўкі першага разраду. Віцэ-прэм’ер паведаміў, што распрацаваны праект пастановы, які прадугледжвае павелічэнне з 1
чэрвеня тарыфнай стаўкі з 77 да 83 тысяч рублёў. Аднак па стане на 2 чэрвеня міністэрствы інфармацыю пра тое, што павялічваюць стаўку першага разраду і, адпаведна, заробкі, не агучвалі. Тарыфная
стаўка першага разраду падвышалася 1 лістапада 2008 года з 73 да 91 тысячы рублёў, аднак 1 снежня ўрад знізіў яе да 77 тысяч. Спыніць рост заробкаў — адна з умоў Міжнароднага валютнага фонду
для выдзялення крэдыту. Цяпер ідуць перамовы пра перавод Беларусі другога траншу.
Парламентарыяў сацыяльны аспект развіцця краіны хвалюе больш за эканамічны. Прынамсі такія высновы можна зрабіць з дадатковых пытанняў да прадстаўнікоў ураду. Дэпутатаў цікавіць устаноўка ляжачых
паліцэйскіх, барацьба з кляшчамі, дазвол на выкарыстанне ў рыбнай лоўлі сетак, якасць і кошты на сельскагаспадарчую прадукцыю айчыннай вытворчасці і іншае.
Да прыкладу, цяпер ужо міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў паведаміў, што некаторыя вернікі, магчыма, змогуць атрымаць пашпарты без асабістых нумароў. «Маё меркаванне такое,
магчыма, мы зможам не прастаўляць асабістыя нумары ў пашпарты гэтых грамадзян. Такіх асобаў нямнога, чалавек пяцьсот», — сказаў Анатоль Куляшоў, адзначыўшы, што гэта пытанне
патрабуе дадатковага абмеркавання. У парламент з адпаведным запытам звярталіся вернікі, якія адмаўляюцца атрымліваць пашпарты новага ўзору з прычыны таго, што ім будуць прысвоеныя асабістыя нумары, а
гэта супярэчыць рэлігійным перакананням.
На пытанне пра суадносіны якасці і кошту айчыннай сельскагаспадарчай прадукцыі віцэ-прэм’ер Іван Бамбіза зазначыў: «Сваё заўсёды больш выгоднае, нават калі яно стратнае. Нават калі
для прадпрыемства прадукцыя нерэнтабельная, для дзяржавы яна выгодная». Тут, натуральна, віцэ-прэм’ер зрабіў акцэнт на эканоміі валютных сродкаў. Цэны на цяплічную прадукцыю цяпер
не рэгулююцца дзяржавай, і прадпрыемствы ўстанаўліваюць іх згодна рыначнай кан’юнктуры. «Калі б нашая прадукцыя была даражэй, яе не набывалі б», — падкрэсліў
Бамбіза.
Першы намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Палуян на пытанне, якім чынам плануецца абмяжоўваць паленне тытуню, адзначыў, што цяперашнія механізмы падвышэння коштаў недзеяздольныя.
«Толькі за чатыры месяцы гэтага года рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы падвышаліся тройчы. Стаўкі акцызаў з першага студзеня 2009 года, у параўнанні з 2008 годам, павысіліся на восем
працэнтаў. Калі рабіць недаступным кошт, ідзе шэры імпарт з Расіі. Цяпер канфіскавана звыш 15 мільёнаў цыгарэт. Таму бязмежна павялічваць кошты на тытунёвыя вырабы неэфектыўна», —
лічыць прадстаўнік міністэрства па падатках і зборах. Уладзімір Палуян таксама паведаміў, што падвысіць з першага чэрвеня падатак на дабаўленую вартасць з 18 да 22 працэнтаў складна з-за кароткага
тэрміну падрыхтоўкі працэдуры. «Заднім чыслом уводзіць новы ПДВ немагчыма», — падкрэсліў Палуян.
Дадатковых пытанняў да прадстаўнікоў мінфіна і мінэканомікі ў парламентарыяў падчас сумеснага паседжання не з’явілася.