Дзяцей з акупаванага Данбаса прывезлі ў Беларусь

Дзяцей з Горлаўкі, Лісічанска і Данецка размесцяць у беларускіх санаторыях, піша дзяржаўнае агенцтва «БелТА».

czyhunka__elektryczka_fota_dzmitryeu_dzmitry_logo_1.jpg

На цягніку «Адлер — Мінск» прывезлі ў Беларусь больш за сто дзяцей з акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей. Іх размяшчэннем у беларускіх санаторыях будзе займацца праўладны фонд Аляксея Талая. Як паведамляе дзяржаўнае агенцтва «БелТА», 37 хопчыкаў і дзяўчат з Горлаўкі размесцяць у «Залатых пясках» пад Гомелем, дзяцей з Лісічанска адправяць у Наваполацк, а данецкія дзеці паедуць у Астрашыцкі Гарадок. Наймалодшаму дзіцяці 6 гадоў, самаму старэйшаму — 17.

Паведамляцца таксама, што з некаторымі з дзяцей прыехалі іх маці.


Раней была інфармацыя, што Расія прымусова вывозіць з акупаваных тэрыторый мірнае ўкраінскае насельніцтва. У верасні міжнародная праваабарончая арганізацыя «Human Rights Watch» апублікавала даклад, у якім выкладзеныя факты дэпартацыі і фільтрацыі грамадзян Украіны Расійскай Федэрацыяй — «У нас не было выбару: фільтрацыя і злачынствы гвалтоўнага перамяшчэння ўкраінскіх грамадзянскіх асоб у Расію». 


У ім дакументальна пацвярджаецца факт перамяшчэння ўкраінскіх грамадзянскіх асоб, што з'яўляецца сур'ёзным парушэннем законаў вайны і ўяўляе з сябе ваеннае злачынства, а магчыма, і злачынства супраць чалавечнасці. Расійскія і падкантрольныя Расіі ўлады таксама падвергнулі тысячы ўкраінцаў прымусовай, карнай і жорсткай форме праверкі пры перамяшчэнні, што заўсёды апраўдваецца імі як «меркаванні бяспекі». Такая праверка і ёсць «фільтрацыяй».