Харчаванне як зброя. Расія ўзяла ў закладнікі мільёны людзей у свеце — Блінкен

Расія падчас вайны супраць Украіны выкарыстоўвае блакаду харчовага экспарту як зброю.

pole_nebo_zerno.jpg

Адпаведную заяву ў Савеце бяспекі ААН зрабіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Паводле яго слоў, з-за блакады Чорнага мора пакутуюць не толькі ўкраінцы, адзначае РБК.

«Падобна на тое, што расійскі ўрад лічыць, што выкарыстанне прадуктаў харчавання ў якасці зброі дапаможа дамагчыся таго, чаго не атрымалася ў ходзе ўварвання, — зламаць дух украінскага народа. Пастаўкі ежы для мільёнаў украінцаў і мільёнаў іншых людзей ва ўсім свеце ў літаральным сэнсе ўзятыя ў закладнікі», — адзначыў Блінкен.