Крыніцы: На Чарнігаўшчыну зайшлі беларускія войскі. Магчыма, гэта не так (абноўлена)

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка сёння сказаў, што беларускій войскі ў вайне ва Украіне не ўдзельнічаюць.

039e24591f42ab99.jpg

Украінскае медыя «Cуспільне» сёння паведаміла, што на Чарнігаўшчыну зайшлі беларускія войскі. Інфармацыю выданню пацвердзіў прадстаўнік рэгіянальнага ўпраўлення сіл тэрабароны «Поўнач» Віталь Кірылаў.

Болей дэталяў у ўкраінскіх журналстаў пакуль няма.

Між тым сёння на нарадзе Аляксандр Лукашэнка казаў, што беларускіх вайскоўцаў ва Украіне няма.

«Беларускае войска ніякага ўдзелу ў баявых дзеяннях не прымала і не прымае. Мы можам гэта даказаць каму заўгодна», — сказаў Лукашэнка.

UPD. Як паведамляюць нашыя калегі, прызнаныя «экстрэмістамі», магчыма беларускіх войскаў ва краіне ўсё ж няма. Паводле адной з версій, магла адбыцца памылка ў табліцы распазнавання сімвалаў на расійскай тэхніцы.