Латушка: «Візіт Лукашэнкі ў Манголію — акт публічнага прыніжэння сыстэмы міжнароднага правасуддзя»
Палітык Павел Латушка нагадвае, што Манголія, якую ў чэрвені збіраецца наведаць Лукашэнка, з'яўляецца ўдзельнікам Рымскага Статута. Да таго ж прадстаўнік гэтай краіны ў снежні 2023 года быў абраны адным з суддзяў Міжнароднага крымінальнага суда.
![Манголія. Ілюстрацыйны здымак Манголія. Ілюстрацыйны здымак](/img/v1/images/mongoliya_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1717167012&w=528)
Манголія. Ілюстрацыйны здымак
Павел Латушка: «Лукашэнка прыніжае міжнароднае правасуддзе.
СМІ беларускага рэжыму анансавалі, што з 1 па 4 чэрвеня Лукашэнка зробіць дзяржаўны візіт у Манголію, падчас якога плануецца правядзенне перамоваў з наступным падпісаннем двухбаковых дакументаў.
Характэрна, што МЗС рэжыму беспаспяхова спрабавала арганізаваць візіт свайго дыктатара ва Улан-Батар цягам 30 гадоў. Аднак усё ранейшыя спробы візітаў на вышэйшым узроўні ў Манголію зрываліся.
І вось зараз анансаваны шматдзённы візіт Лукашэнкі ў краіну, якая з'яўляецца ўдзельнікам Рымскага Статута і чый прадстаўнік Эрдэнэбалсурэн Дамдзін у снежні 2023 года быў абраны адным з суддзяў Міжнароднага крымінальнага суда.
Гэта не выпадковасць і не проста двухбаковы візіт. Гэта дзёрзкае і зневажальнае пасланне ўсёй міжнароднай супольнасці і сістэме міжнароднага правасуддзя.
Глядзіце таксама
![Латушка прапанаваў чатыры механізмы, як прыцягнуць да адказнасці Лукашэнку Латушка: ёсць чатыры механізмы прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці](/img/v1/images/_cihi_supraciu___lipen_2021___belarus___pahne_czabor__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__8_.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Лукашэнка здзейсніў злачынства агрэсіі супраць Украіны і ваеннае злачынства ў выглядзе незаконнага перамяшчэння больш за 4 000 украінскіх дзяцей, уключаючы сірот, з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў Беларусь.
Лукашэнка нясе адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, арганізаваўшы шырокамаштабны напад на грамадзянскае насельніцтва па палітычных матывах.
Менавіта Лукашэнка зрабіў палітычны пераслед часткай дзяржаўнай палітыкі, у выніку чаго дзясяткі тысяч людзей падвергліся катаванням, згвалтаванням і незаконнаму пазбаўленню волі. Не менш за 300 000 чалавек сталі ахвярамі дэпартацыі — злачынства, якое падпадае пад юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда.
Візіт Лукашэнкі нельга разглядаць інакш, як акт публічнага прыніжэньня сыстэмы міжнароднага правасуддзя».