Пагроза наступу па сушы з тэрыторыі Беларусі на Чарнігаўскую вобласць існуе. І Украіна рыхтуецца

На выпадак уварвання ва Украіну з тэрыторыі Беларусі ў мясцовых уладаў і вайскоўцаў ёсць план дзеянняў у адказ, але дэталі яго не раскрываюцца, заявіў кіраўнік Чарнігаўскай АВА

Фота t.me/modmilby

Фота t.me/modmilby

Цяпер існуе пагроза наступу па сушы з тэрыторыі Беларусі на Чарнігаўскую вобласць, і ўкраінская армія да гэтага рыхтуецца.

Пра гэта паведаміў старшыня Чарнігаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Вячаслаў Чавус у эфіры тэлемарафону.

"Амаль усе ракеты, якія выпушчаныя ў апошні час, яны ўсе выпушчаныя з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Артылерыйскія абстрэлы на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці ўсе ажыццяўляюцца з тэрыторыі Расіі. Адпаведна, мы бачым пагрозу магчымага наступу па сушы з тэрыторыі Беларусі і да гэтага гатовыя", — сказаў ён.

Кіраўнік Чарнігаўскай АВА сказаў, што на выпадак уварвання ў мясцовых уладаў і вайскоўцаў ёсць план дзеянняў у адказ, дэталі якога не выдаюцца.


Варта згадаць, што ўчора, 28 ліпеня, з больш чым 20 выпушчаных з Беларусі па Украіне ракет на Чарнігаўшчыну прыляцела 10 — у выніку ракетных удараў ёсць загінулыя і параненыя вайскоўцы.

Старшыня Чарнігаўскай ОВА паведамляў, што сітуацыя на мяжы кантралюемая, і заклікаў жыхароў вобласці не грэбаваць забаронай адносна наведвання лясоў.

"Дадаткова хачу звярнуцца да жыхароў Чарнігаўскай вобласці аб забароне наведвання лясоў. Я вас вельмі прашу, паважаныя чарнігаўцы, асабліва гэта тычыцца паўночных нашых супольнасцяў, не грэбаваць гэтай забаронай. Гэта вельмі важна, бо ёсць рызыка для жыцця і здароўя. Мы таксама рыхтуемся сустракаць ворага, калі ён надумае паўторна ісці да нас. Таму, калі ласка, не наведвайце лясы", — падкрэсліў ён.

Паводле УНІАН