Перамовы Кулебы і Лаўрова не прывялі да спынення агню
Сёння, 10 сакавіка, у Турцыі адбыліся перамовы кіраўнікоў МЗС Расіі і Украіны
Сёння ў турэцкай Анталлі адбылася сустрэча кіраўнікоў МЗС Расіі, Украіны і Турцыі.
Гэта былі першыя перамовы паміж Сяргеем Лаўровым і Дзмітрыем Кулебам з пачатку вайны ва Украіне. Перамовы праходзілі ў прысутнасці пасярэдніка — кіраўніка МЗС Турцыі Меўлюта Чавушаглу.
"Халодны мір лепш за халодную вайну", — сказаў Лаўроў напярэдадні перамоваў.
Сустрэча Лаўрова і Кулебы толькі што скончылася, яна доўжылася паўтары гадзіны.
Дзмітрый Кулеба сказаў, што перамовы з Лаўровым былі складанымі. Ён датаў, што на сустрэчы з Лаўровым абмяркоўваліся пытанні адкрыцця гуманітарных калідораў і рэжым спынення агню.
Кіраўнік МЗС Украіны заявіў, што бакі пакуль не змаглі дасягнуць рашэння па спыненні агню.