Расія пагражае новымі ўдарамі па Кіеве
Міністэрства абароны РФ заявіла 13 красавіка, што нанясе ва Украіне ўдары «па цэнтрах прыняцця рашэнняў, у тым ліку ў Кіеве», калі «працягнуцца дыверсіі і ўдары ўкраінскіх войскаў на расійскай тэрыторыі».

Вынікі начнога абстрэлу Кіева, 25 лютага 2022 года
«Мы бачым спробы дыверсій і нанясення ўдараў украінскімі войскамі па аб’ектах на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Калі такія выпадкі працягнуцца, то Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі будуць нанесеныя ўдары па цэнтрах прыняцця рашэньняў, у тым ліку ў Кіеве, ад чаго расійскае войска да гэтага часу ўстрымлівалася», — заявілі ў Мінабароны Расіі.
1 красавіка ў расійскім Белгарадзе з верталётаў абстралялі нафтабазу, адбыўся пажар. Расійскія ўлады заявілі, што нафтабаза загарэлася ў выніку авіяўдару з двух верталётаў Узброеных сіл Украіны. Сакратар украінскай Рады нацыянальнай бяспекі Аляксей Данілаў адзначыў, што Украіна не мае дачынення да пажару на нафтабазе ў Белгарадзе.
13 красавіка губернатар Курскай вобласці заявіў пра абстрэл расійскіх памежнікаў «з боку Украіны». Украінскія ўлады пакуль ніяк не камеэнтавалі гэтую заяву.
Паводле РС.