Расійскае бачанне вынікаў перамоваў: Спынення агню не будзе

Сябра расійскай дэлегацыі ў перамовах з Украінай, памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі папярэдзіў, што спынення агню з боку агрэсара не будзе. Расія вылучыць сустрэчныя ініцыятывы пасля разгляду прапаноў Украіны.

1647426663_7963.webp

Пра гэта ён заявіў на брыфінгу па выніках чарговага раўнда сустрэчы з прадстаўнікамі Украіны ў Стамбуле.

Мядзінскі сцвярджае,што бакам трэба прайсці яшчэ доўгі шлях, каб падрыхтаваць дамову паміж краінамі на «ўзаемавыгадных» умовах.

Расія вылучыць сустрэчныя ініцыятывы пасля разгляду прапаноў Украіны. Дээскалацыя на Кіеўскім і Чарнігаўскім кірунках не азначае спынення агню, заявіў Мядзінскі.

Нагадаем, сёння ў Стамбуле прайшоў чарговы раўнд перамоваў Украіны і Расіі. Украінская дэлегацыя перадала свае прапановы і бачанне заканчэння вайны.

Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб пазаблокавым статусе ў абмен на «гарантыі бяспекі» з удзелам РФ і шэрагу заходніх краін, якія адпавядалі б 5-му статуту НАТА.

Таксама Украіна прапануе прадугледзець у будучай дамове, што ўсе краіны-гаранты не толькі не пярэчаць супраць ўступлення ў ЕС, а павінны дапамагаць у гэтым працэсе.

Ніякіх дакументаў не падпісвалі, удакладніў кіраўнік фракцыі «Слуга народа», член дэлегацыі Давід Арахамія. 

Неўзабаве з'явілася інфармацыя пра нібыта частковым адводзе войскаў Расіі з кіеўскага і чарнігаўскага напрамкаў у бок Беларусі. Шэраг членаў НАТА сумняюцца ў гатоўнасці Пуціна скончыць вайну мірным шляхам.

На думку Брытаніі, перамовы Расія выкарыстоўвае для перагрупоўкі войскаў, каб пайсці на другі наступ.

Пры гэтым бамбардзіроўкі ўкраінскіх гарадоў працягваецца.

Паводле unian.net.