Сусветныя стратэгіі стрымлівання больш не працуюць?

З моманту заканчэння Другой сусветнай і вынаходкі ядзернай зброі чалавецтва зрабіла стаўку на стратэгіі стрымлівання. Цяпер яны больш не працуюць. Што іх можа замяніць, разважае палітолаг Барыс Пастухоў у сваім тэлеграме.

totalitarizm_justice13_1.png

Ніхто не ведае калі, чым і як скончацца войны Расіі і Украіны і ХАМАСа і Ізраіля, ніхто нават не можа зразумець, ці скончацца яны ці перарастуць у сусветную вайну. 

Адзін найважнейшы вывад з абодвух канфліктаў ужо можна зрабіць. Выснова гэтая несуцяшальная і небяспечная.

Стратэгіі стрымлівання больш не працуюць.

З моманту заканчэння Другой сусветнай і вынаходкі ядзернай зброі чалавецтва зрабіла стаўку на стратэгіі стрымлівання. Вораг не нападзе, бо ведае, што дакладна будзе знішчаны. 

Глядзіце таксама

І ў месяцы перад расійскім нападам ЗША і Захад усяляк выкарыстоўвалі менавіта гэты аргумент: не нападайце на Украіну — адказ будзе занадта дарагі для вас. Гэта не спрацавала, але тады магло падацца, што Расія проста не палічыла патэнцыйны адказ досыць дарагім.

Што ж, стратэгія Ізраіля ў сектары Газа была такой жа, але значна больш фундаментальнай: не нападайце на нас —  інакш мы вас гарантавана знішчым. Але ХАМАС усё роўна напаў.

Як перад Першай сусветнай вайной, калі генштабы краін Еўропы раптам прыйшлі да вар'яцкай высновы, што з новымі ўзбраеннямі той, хто нападае, атрымлівае перавагу, — і «гульцы» па ўсім свеце адзін за адным пачалі рабіць стаўкі на атаку насуперак наладжанаму механізму стрымлівання.

Глядзіце таксама

Пакуль мы бачым гэта ў чарадзе лакальных (так, вайна Расіі і ва Украіне з'яўляецца лакальнымі) канфліктаў. 

Але на такой жа сістэме стрымлівання пабудаваны і ўвесь светапарадак, які раптам аказаўся далікатным і надзвычай хісткім і ўражлівым.

Глядзіце таксама