Украінскія вайскоўцы ўдарылі па Антонаўскім аўтамабільным мосце

Украінскае аператыўнае камандаванне «Поўдзень» паведамляе, што мост знаходзіцца ў стане «непраязнога».

f60cd7b0_0a58_11ed_88d3_51c87f9ae196.jpg


Узброеныя сілы Украіны працягваюць наносіць кропкавыя ўдары па стратэгічных пунктах на лініі фронту. Антонаўскі мост — адна з ключавых транспартна-лагістычных артэрый для забеспячэння войска ў раёне Херсона.
Менавіта яго адразу ж пасля ўварвання захапілі расійцы. Пасля таго, як Херсон быў акупаваны, удары па ім стаў наносіць украінскі бок. У канцы ліпеня паведамлялася пра поўнае разбурэнне моста, але расійцы штораз спрабуюць яго аднавіць ці выкарыстоўваць пантонныя пераправы для сваіх мэтаў. Абстрэлы сталі рэгулярнымі, і гэта не дае расійскім войскам наладзіць пастаўкі забеспячэння для той групоўкі, якая знаходзіцца на Херсоншчыне і можа аказацца ў акружэнні.
Таксама на днях быў абстраляны Кахоўскі мост — апошні з трох, якія злучаюць левы і правы берагі Дняпра на Херсоншчыне.